BE RU EN
rss facebook twitter

Замест акцыі каля амбасады Расеі – блізу 30 міліцыянтаў і затрыманне

08.09.2016
Замест акцыі каля амбасады Расеі – блізу 30 міліцыянтаў і затрыманне
Каля расейскага пасольства, дзе на сёння была прызначаная акцыя «Маладога фронту», знаходзілася мноства міліцыі.

Відавочцы кажуць пра затрыманне актывісткі Вольгі Нікалайчык.

Амбасада Расеі ўся была аточаная міліцыянтамі, паведамляюць журналісты «Белсату» з месца падзеяў. Непадалёк стаяць два аўтазакі, але ёсць таксама некалькі аўтобусаў ды міліцэйскіх аўтаў, піша Белсат.

Каля амбасады міліцыянты затрымалі актывістку Вольгу Нікалайчык. Але плакат, які яна падрыхтавала, некаторы час трымалі два іншыя актывісты. На ім было напісана «Акупанты – вон!».

«Да актывістаў прыйшоў спачатку сталы мужчына нападпітку, а пазней таксама нецвярозая жанчына. Разам яны пачалі абражаць актывістаў», – паведаміла журналістка «Белсату» Таццяна Уласенка.

Прадстаўніка БХД Паўла Пракаповіча пераследавалі «ціхары», распавяла спадарыня Уласенка. Ён ускочыў у трамвай, але туды ж паспелі сесці журналісты. Магчыма, людзі ў цывільным не схапілі актывістка толькі дзякуючы журналістам, якія былі побач.

Сёння адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч планаваў акцыю пад амбасадай Расеі, прысвечаную Дню беларускай вайсковай славы «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!». Самога Змітра Дашкевіча збіла і вывезла ў невядомым кірунку група з 10-15 мужчынаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео