BE RU EN
rss facebook twitter

Украіна плануе да 2020 года падпісаць з Беларуссю дамову пра мяжу

06.09.2016
Украіна плануе да 2020 года падпісаць з Беларуссю дамову пра мяжу
У бліжэйшыя чатыры гады Украіна таксама плануе завершыць працэдуру дэмаркацыі мяжы з Беларуссю.

Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў план захадаў рэалізацыі Канцэпцыі інтэграванага кіравання межамі, адпаведна да якога да 2020 года плануецца падпісаць з Беларуссю дамову пра рэжым дзяржаўнай мяжы, супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу ў памежных пытаннях.

Як тлумачыцца ў рашэнні ўкраінскага ўраду, такія захады абумоўленыя неабходнасцю выканання абавязацельстваў Украіны ў межах бязвізавага дыялогу з Еўрапейскім Звязам ды іншых міжнародных абавязацельстваў па забеспячэнню належнага ўзроўню бяспекі межаў.

Беларусь і Ўкраіна падпісалі дамову пра дзяржаўную мяжу 12 траўня 1997 года. У тым жа годзе яго ратыфікавала Вярхоўная Рада Ўкраіны. Нацыянальны сход Беларусі выканаў адпаведную працэдуру толькі ў 2010 годзе, і яшчэ праз тры гады пасля гэтага бакі абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.

Дэмаркацыя беларуска-ўкраінскай мяжы пачалася з урачыстага адкрыцця 13 лістапада 2013 года першага памежнага знака ў месцы сыходжання дзяржаўных межаў Украіны, Беларусі і Расіі.

30 ліпеня 2014 года ў Чарнігаве ўрады Беларусі і Ўкраіны падпісалі палажэнне пра дэмаркацыю мяжы, агульная працягласць якой складае 1084,2 кіламетраў (у межах Чарнігаўскай вобласці — 227 кіламетраў).

Сёлета ў красавіку Беларусь прыпыніла працы па дэмаркацыі мяжы на Валыні з-за пратэсту мясцовых жыхароў, якія лічылі, што лінія размежавання праведзеная няправільна. Паводле Дзяржаўнай памежнай службы, праблемным участкам тады стаў Жыроўскі канал, які адпаведна дамоўленасцям належыць Беларусі. Мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі ваду з гэтага каналу для прамывання незаконна здабытага бурштыну, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео