BE RU EN
rss facebook twitter

Рачкоўскі спадзяецца пераканаць Лукашэнку не ламаць хакейную сістэму

06.09.2016
Рачкоўскі спадзяецца пераканаць Лукашэнку не ламаць хакейную сістэму
Ігар Рачкоўскі спадзяецца, што пераканае Аляксандра Лукашэнку не ламаць хакейную сістэму.

Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі ў інтэрв'ю "Прессболу" пракаментаваў крытычнае выказванне кіраўніка дзяржавы пра нявыхад беларускай хакейнай зборнай на Алімпіяду. Лукашэнка паабяцаў ў бліжэйшыя 2-3 гады навесці парадак у беларускім спорце і ў хакеі ў прыватнасці. Ён анансаваў рэфармаванне сістэмы падрыхтоўкі хакеістаў ды планы "разабрацца" з хакейнымі функцыянерамі.

Рачкоўскі будзе размаўляць з Лукашэнкам, каб пераканаць яго захаваць трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі ў цяперашнім выглядзе. "Нельга ламаць сістэму, якая толькі-толькі пачынае наладжвацца, — кажа кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі. — Трэба даць людзям дапрацаваць, як і запланавана, да 2018-га. Тым больш, што гэты штаб працуе не толькі з нацыянальнай, але і з маладзёжнай і юнацкай зборнымі. А мы, нагадаю, пачынаем кампанію за права правядзення чэмпіянату свету 2021 ці 2022".
 
Паводле яго слоў, "па-сапраўднаму добрая працоўная атмасфера" ў нацыянальнай камандзе толькі пачынае складвацца. І гэты працэс нельга перарываць.

Калі Ігар Рачкоўскі трапіць з дакладам да кіраўніка дзяржавы, пакуль невядома, паведамляе "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео