BE RU EN
rss facebook twitter

Някляеў і Статкевіч праінфармавалі Мінгарвыканкам пра акцыю 12 верасня

06.09.2016
Някляеў і Статкевіч праінфармавалі Мінгарвыканкам пра акцыю 12 верасня
6 верасня Мікалай Статкевіч і Ўладзімір Някляеў перадалі ў Мінгарвыканкам паведамленне пра намер правесці 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы масавую акцыю.

У дакуменце гаворыцца, што акцыя пачнецца а 18-й гадзіне.

"У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, мы маем намер правесці 12 верасня 2016 году на Кастрычніцкай плошчы Мінску масавую акцыю з патрабаваннем сапраўдных выбараў замест выбарчых фарсаў, якія рэгулярна арганізуе правячы рэжым", — гаворыцца ў дакуменце.

Палітыкі прапануюць уладам "выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзенне акцыі". "У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляем пра свой намер правесці 12 верасня масавую акцыю за 5 дзён да яе пачатку", — гаворыцца ў дакуменце, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео