BE RU EN
rss facebook twitter

Міліцыя спыніла маладафронтаўцаў, якія капалі акопы пад мяжой з Расіяй

06.09.2016
Міліцыя спыніла маладафронтаўцаў, якія капалі акопы пад мяжой з Расіяй
Актывісты "Маладога фронту" падчас сваёй акцыі капалі акопы ў лесе пад вёскай Рудня-Споніцкая недалёка ад Веткі, за 25 км ад расійскай мяжы.

Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі з'явілася група леснікоў, да іх далучыліся невядомыя людзі ў цывільным. Неўзабаве прыехалі дзве машыны з узброенымі супрацоўнікамі міліцыі ў бронекамізэльках, таксама з'явіліся пажарнікі.

Міліцыя склала пратаколы на ўдзельнікаў акцыі: адзін за "парушэнне цэласнасці подсцілу і жывога надглебавага покрыва", другі за неадпаведнасць нормам аптэчкі ў машыне актывістаў. Актывісты затрыманыя да высвятлення абставінаў: кіраўнік раёну выклікаў аператыўную групу, бо ў машыне аднаго з удзельнікаў акцыі, лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча знайшлі страйкбольны аўтамат — ідзе праверка муляжу.

Акцыя "Маладога фронту" звязаная з агрэсіяй Расіі адносна Ўкраіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расійскай агрэсіі. За 76 км ад месца правядзення акцыі знаходзіцца расійскае мястэчка Клінцы, куды з нядаўняга часу сцягваюцца расійскія войскі, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео