BE RU EN
rss facebook twitter

Суд па факце смерці ў Мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна прызначаны на 16 верасня

02.09.2016
Суд па факце смерці ў Мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна прызначаны на 16 верасня
4 жніўня споўнілася 3 гады з дня трагічнай смерці ў Мінскім СІЗА №1 Ігара Пцічкіна.

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы, узбуджанай за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА А. Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.  Судовы працэс пачнецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 верасня. Пачатак у 10 гадзін, паведамляе ПЦ "Вясна".

Між тым, 4 жніўня споўнілася 3 гады з дня трагічнай смерці ў Мінскім СІЗА №1 Ігара Пцічкіна. Роўна столькі часу спатрэбілася ягонай маці Жане Пцічкінай, каб з дапамогаю праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

У траўні 2016 года Жана Пцічкіна, не пагадзіўшыся з чарговай пастановай Следчага камітэта аб спыненні папярэдняга расследавання па крымінальнай справе, узбуджанай па факце смерці сына, звярнулася ў Генеральную пракуратуру, які адмяніў рашэнне СК і прыняў справу да разгляду. Раследаванне завяршылася ў сярэдзіне ліпеня.

Мінчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адсідкі на "Валадарцы", дзе адбываў 3 месяцы арышту затое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятару заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, але сваякі знайшлі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў. Аднак дагэтуль крымінальная справа па факце збіцця не ўзбуджаная.

Напачатку жніўня Жана Пцічкіна атрымала пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення сыну цялесных пашкоджанняў, якія маглі паслужыць прычынай смерці сына.

Праверку праводзіў старшы ўчастковы інспектар УУС Маскоўскага раёна Мінска Д. Кротаў, які ўстанавіў, што атрыманне Ігарам Пцічкіным шматлікіх цялесных пашкоджанняў не знаходзіцца у прычыннай сувязі з наступленннем смерці Пцічкіна: “Усталяваць паходжанне цялесных пашкоджанняў як у ходзе расследавання крымінальнай справы, так і пры правядзенні праверкі па вылучаных матэрыялах, не ўяўляецца магчымым”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео