BE RU EN
rss facebook twitter

Колькі зарабляюць кіраўнікі рай- і аблвыканкамаў

19.08.2016
Колькі зарабляюць кіраўнікі рай- і аблвыканкамаў
Аб узроўні заробкаў кіраўнікоў рай- і облвыканкамаў можна даведацца з дэкларацый, якія яны падаюць падчас вылучэння ў Палату прадстаўнікоў.

Па Палескай выбарчай акрузе №43 вылучаецца старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік.За мінулы год чыноўнік зарабіў звыш 279 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Гэта каля 23,3 мільёнаў у месяц. Сярэдні заробак па Ельскаму раёну, паводле дадзеных Белстата, складае 4,8 мільёны рублёў. Гэта адзін з найбяднейшых раёнаў краіны.

У Калінкавічах па мясцовай акрузе №41 вылучаецца старшыня Мазырскага райвыканкама Яўген Адаменка. Даходы Адаменкі летась склалі 360 мільёнаў рублёў. Гэта значыць, што ў сярэднім у месяц ён зарабляў каля 30 мільёнаў. Сярэднія заробкі па Мазырскім раёне складаюць 6,8 мільёнаў, дзякуючы нафтаперапрацоўчаму заводу.

На Віцебшчыне дэпутатам па Сенненскай акрузе хоча стаць старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў. Ягоны даход у 2015 годзе склаў 227 мільёнаў рублёў, то бок у месяц ён атрымліваў каля 19 мільёнаў.

Ёсць сярод вылучэнца і адна намесніца старшыні райвыканкама — маладзечанскага. Гэта Людміла Канановіч. Яе даход склаў звыш 191 мільёна рублёў, гэта значыць менш за 16 мільёнаў на месяц.

Па Рэчыцкай выбарчай акрузе вылучаецца намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Баляслаў Пірштук.У аблвыканкаме Пірштук зарабіў летась 320 мільёнаў рублёў, больш за 26 мільёнаў у месяц.

Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык вылучаецца кандыдатам па Баранавіцкай сельскай акрузе №7. Адметна, што ён вылучаны шляхам вылучэння калектывам Ляхавіцкай цэнтральнай бальніцы. Даходы Цупрыка складаюць 432 мільёны рублёў. Аднак у дадзеных адразупазначаецца, што 130 мільёнаў — гэта продаж паловы кватэры.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео