BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы стварылі ва Ўкраіне Беларускую вайсковую раду

16.08.2016
Беларусы стварылі ва Ўкраіне Беларускую вайсковую раду
фото svaboda.org
Беларускія добраахвотнікі правялі ў Чарнігаве ўстаноўчы з'езд і стварылі Беларускую вайсковую раду.

З'езд прадстаўнікоў беларускіх добраахвотнікаў, якія прыехалі з зоны АТА ў Чарнігаў, да яго завяршэння не меў шырокай агалоскі. Толькі 14 жніўня трое сустаршыняў рады правялі прэс-канферэнцыю і агучылі вынікі свайго ўстаноўчага сходу.

Сяржук Багукалец, этнічны беларус, які стала жыве ва Ўкраіне, сказаў журналістам, што на з'ездзе прысутнічалі беларусы, якія ваююць поплеч з украінцамі ў Данецкай і Луганскай абласцях ва Ўзброеных сілах Украіны, Нацыянальнай гвардыі, добраахвотных батальёнах ды іншых вайсковых фармаваннях. Яны абралі Беларускую вайсковую раду, якую даручылі ачольваць пяці сустаршыням.

"Рада мае на мэце згуртаваць беларусаў, якія дапамагаюць барацьбе ўкраінскага народу з расійскімі акупантамі, аказваць узаемадапамогу самім беларусам і тым, хто лічыць сябе беларусамі. Так сталася, што за два гады вайны беларусы аказаліся раскіданымі па розных вайсковых фармаваннях. У перспектыве мы маем на мэце стварыць вайсковую частку, якая будзе ўкамплектаваная беларусамі", — расказаў Багукалец.

Форум вайскоўцаў беларускага паходжаньня прыняў статут, абмеркаваў парадак прыёму ў арганізацыю.

"Маючы на ўвазе працяг працэсу зьнішчэньня беларускай нацыянальнай дзяржавы, распальваньне Расейскай Фэдэрацыяй братазабойчай вайны на ўсходзе Ўкраіны; разумеючы, што барацьба за свабоду Ўкраіны ёсьць і барацьбой за вольную і незалежную Беларусь; зыходзячы зь неабходнасьці барацьбы супраць агульнага ворага, які нясе пагрозу ня толькі нашым народам, але і ўсяму цывілізаванаму сьвету, мы, беларускія ваяры, абвяшчаем пра стварэньне Беларускай вайсковай рады. Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!", - гаворыцца ў маніфесце, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео