BE RU EN
rss facebook twitter

Улады прапаноўваюць беспрацоўным фальшывыя вакансіі

11.08.2016
Улады прапаноўваюць беспрацоўным фальшывыя вакансіі
Колькасць вакансіяў у Беларусі павялічылася ў параўнанні з мінулым годам ажно на траціну?

З такой заявай на пачатку жніўня выступіла Міністэрства працы. А вось Нацыянальны статыстычны камітэт раней, наадварот, адзначаў, што беспрацоўе ў краіне зніжаецца другі месяц запар. Адкуль бяруцца гэтыя лічбы і якая рэальная сітуацыя на рынку працы? - задаецца пытаннем Белсат.

Вакансіі ёсць, а працы няма

Стэнды каля гомельскага цэнтру занятасці стракацяць вакансіямі. Дзясяткі працадаўцаў шукаюць як адмыслоўцаў, гэтак і разнастайных рабочых, хоць і за невялікія грошы. На першы погляд, знайсці працу ў Гомлі сапраўды стала лягчэй. Па пацверджанне гэтага мы звярнуліся да наведнікаў мясцовага цэнтру занятасці.

«Вось шукаю, езджу і нічога. Прыходжу туды, куды накіроўваюць… а там працы ўжо няма», – распавядае малады хлопец, наведнік цэнтру занятасці з Гомлю.

«Ці то ў сакавіку, ці то ў красавіку анкету запоўніў, аддаў ім, і ўсё. Сказалі – будзе што – патэлефануем. І нічога», – сведчыць яшчэ адзін беспрацоўны. «Цэнтр занятасці дапамог тым, што ня трэба будзе плаціць збор за дармаедаў», – прызнаецца спадарыня.

Але можа апытаныя намі беспрацоўныя – няўдалыя выключэнні? Наша здымачная група сама паспрабавала знайсці сабе працу сярод вакансіяў, што прапаноўваюцца на біржы працы. «Белсат» патэлефанаваў працадаўцам з абвестак цэнтру занятасці пад выглядам асобы, якая шукае працу. Ва ўсіх выпадках нам паведамілі, што вакансіі ўжо неактуальныя.

З працай усё дрэнна, а будзе яшчэ горш

Прадстаўнік аднаго з кадравых агенцтваў пацвердзіў, што добрае працоўнае месца могуць перахапіць і за гадзіну пасля яго публікацыі. Але дадаў, што нярэдка бізнес вымушаны даваць вакансіі на біржу працы ў добраахвотна-прымусовым парадку – пад ціскам мясцовай адміністрацыі. Таму істотнай долі вакансіяў у дзяржаўным банку працы насамрэч не існуе, а некаторыя – не адлюстроўваюць патрабаванняў працадаўцы.

На думку старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаўАляксандра Ярашука, гэта – адзін са спосабаў, якім статыстыка можа маляваць павелічэнне колькасці вакансіяў. Чалавек, з накіраваннем ад цэнтру занятасці ідзе праходзіць сумоўе на заведама незапатрабаванае месца, атрымлівае ў гэтае накіраванне пячатку аб непрыдатнасці ці пастаноўцы ў чаргу. А праз паўгода, паводле беларускага заканадаўства – здымаецца з уліку беспрацоўных – як непрыдатны ці неахвочы да працы, паляпшаючы, такім чынам паказнік беспрацоўя. Рэальная ж сітуацыя, паводле незалежных прафсаюзаў – адваротная і будзе пагаршацца.

Беспрацоўных стане больш у 2-3 разы

Звесткі з белстатаўскага апытання хатніх гаспадарак, вынікі якога засакрэчаныя, кажуць, што схаванае беспрацоўе ў Беларусі складала летась 5-6 %. Паводле Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, які паведаміў нашаму тэлеканалу гэтую лічбу, сёлета і налета яна можа павялічыцца ў 2-3 разы.

Згодна ж з прыватным агенцтвам «Дом кадраў», якое зацікаўленае не пасылаць чалавека на сумоўе, а менавіта працаўладкаваць – каб атрымаць за гэта камісію – колькасць рэальных вакансіяў, у параўнанні з мінулым годам, зменшылася сёлета ў два разы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео