BE RU EN
rss facebook twitter

Адзіны прыватны музей у Горадні пад пагрозай закрыцця

11.08.2016
Адзіны прыватны музей у Горадні пад пагрозай закрыцця
belsat.eu
Пасля падняцця арэнднай платы ўласнік Януш Паруліс падумвае аб распродажы экспанатаў.

Ва ўнікальным музеі гарадскога побыту ХІХ-ХХ стст. у Горадні сабрана больш за 30 тысяч экспанатаў: ад партрэтаў каралёў ды антыкварнай мэблі да савецкіх паштовак і кавалкаў Берлінскага муру. Усе рэчы аматар даўніны збіраў самастойна не адзін дзясятак гадоў, цяпер яго музей займае палову старой камяніцы і падворак на вуліцы Лермантава, паведамляе Белсат.

Але пасля павышэння арэнднай платы з Br 875 тысяч да Br 2,5 мільёнаў, калекцыянер не ведае, як далей даваць сабе рады. На аплату даводзіцца аддаваць усю пенсію, якая не на шмат большая за кошт арэнды: Br 2,7 мільёнаў.

«Каб мне тут выжыць, неабходна прыкладна 75-100 наведнікаў у месяц, – тлумачыць Паруліс. – Цяпер жа прыходзіць – 30-40. Калі прыязджалі расейцы, пакуль Пуцін Крым не забраў, дык яны маглі і ў 10 разоў больш даць за квіток «з барскага пляча», замест Br 20 тысяч давалі Br 200 тыс. А зараз расеец яшчэ гандлюецца за гэты квіток…»

Са словаў Паруліса, менш прыходзяць і беларусы. Квіток для школьніка ў яго каштуе Br 5 тысяч, але ніводная школа так сюды і не прыйшла, хоць гаспадар музею хадзіў з запрашэннямі ў некаторыя ўстановы адукацыі.

«Даводзіцца прадаваць экспанаты, – паціскае плячыма Паруліс. – Часам у Менск нешта важу. Але рэчы каштоўныя, знакавыя для нашага гораду прадаваць не хочацца… Але што рабіць?»

Выйсце спадар Паруліс бачыць у раскрутцы і падтрымцы з боку гарадскіх уладаў. Калі пра дзяржаўныя галерэі і музеі піша афіцыйная прэса, даведнікі, якія прадаюцца ў кіёсках, то музею Паруліса няма нідзе.

«У мяне тут і ксёндз Кучынскі, настаяцель Фарнага касцёлу тры разы быў, і бацюшка з Каложскай царквы – хіба чатыры, іншыя бацюшкі былі, пастар лютэранскі быў, рабін з сям’ёй і дзецьмі… А хто з гарадскіх уладаў прыйшоў хоць раз, нават з сярэдняга звяна? А яшчэ год культуры!»
Нават цяпер у галоўным пакоі дому-музею стаіць падарунак, які Паруліс адклаў для старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслава Гоя, якога запрашаў у госці: падарачнае выданне альбома з беларускім сакральным жывапісам. Аднак гарадскі кіраўнік пакуль не спяшаецца, а надзеяў на захаванне ўнікальнага прыватнага музею – усё меней.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео