BE RU EN
rss facebook twitter

230 працаўнікоў «Гомельаблбуду» неўзабаве застануцца без працы

09.08.2016
230 працаўнікоў «Гомельаблбуду» неўзабаве застануцца без працы
Ад панядзелка СПМК 41 папоўніць спісы банкрутаў. А праз два месяцы гэты філіял «Гомельаблбуду» ліквідуюць.

«Гомельаблбуд была самая сур’ёзная фірма ў Гомлі, але каб так разваліць«, – распавёў »Белсату« механік прадпрыемства Юрый Чарнабаеў.

Яшчэ летась прадпрыемства ўваходзіла ў дзясятку арганізацыяў, што рэгулярна атрымоўвалі дзяржзамовы. А сёлета «Гомельаблбуду» прызначылі крызіснае кіраўніцтва, хаця з праблемаў ужо хутчэй і так не выбрацца: у 2015 банкрутам прызналі 49 філіял гэтай арганізацыі, на гэтым тыдні вядома ўжо пра другі СПМК, што ліквідуюць.

«Мы працавалі. Гэта ўсё пайшло ад кіраўнікоў. Улезлі ў даўгі, а даўгі выплачваць няма чым. Можа калі б рахункі былі ў нас, то выжылі б, А так яны ў трэсце, а яго не накорміш ніколі», – кажа супрацоўнік ПМК Аляксандр Барсукоў.

Паводле нашых суразмоўцаў, стагнацыя на СПМК назіралася апошнія паўгода, што да заробкаў – плацілі нават менш, чымся па два мільёны. І ў іх выпадку, ліквідацыя прадпрыемства азначае, што за свае «кроўныя» давядзецца яшчэ пазмагацца. Прыклады нявыплаты заробкаў адбываліся ў сястрынскім філіяле нумар 93.

«Тры месяцы не плацілі заробак, толькі праз суд выплацілі», – распавядае былы супрацоўнік Веткаўскага ПМК 93.

Безумоўна, да судовых разбіральніцтваў можа і не дайсці. Юрыдычна, з моманту ўнясення запісу аб ліквідацыі прадпрыемства ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб даўжнік лічыцца свабодным ад пазыкаў. Калі ўсё зрабіць пісьменна, пасля банкруцтва застануцца сродкі: ад продажу тэхнікі, маёмасці. Аднак ці пойдуць гэтыя сродкі на карысць выплатаў былым працаўнікам – невядома. Спосабаў жа падстрахавацца ці абараніць свае эканамічныя правы ў сённяшніх рэаліях не шмат.

«Што рабіць працаўніку? Гэта артыкул нумар 41 канстытуцыі : аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, калектыўныя дамовы і самае што яшчэ важнае – права на страйк», – кажа былы працаўнік «Гоммельаблстрою».

На жаль, гэтыя захады працаўнікам будаўнічага гіганта ўжо не дапамогуць. Ад 3 кастрычніка ўсе 230 чалавек застануцца афіцыйна беспрацоўнымі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео