BE RU EN
rss facebook twitter

Беларус у трэці раз выйграў конкурс праграмавання Google

07.08.2016
Беларус у трэці раз выйграў конкурс праграмавання Google
ifmo.ru
Беларускі праграміст Генадзь Караткевіч ужо ў трэці раз выйграў конкурс па спартовым праграмаванні Google Code Jam.

Фінал сёлетніх спаборніцтваў прайшоў 5 жніўня ў Нью-Йорку. У фінале Генадзь набраў 170 балаў з 200 магчымых і адарваўся ад бліжэйшага канкурэнта, філіпінца Кэвіна Сога на 50 балаў. Трэцяе месца заняў расіянін Ягор Кулікоў, паведамляе ifmo.ru.

Пераможца Google Code Jam аўтаматычна трапляе ў фінал наступнага турніру, а таксама атрымлівае магчымасць працаўладкавання ў кампанію і 15 тысяч долараў прызавых. Сёлета за першае месца змагаліся 27 170 праграмістаў з усяго свету.

Генадзь Караткевіч раней перамагаў на гэтым конкурсе ў 2014 і 2015 гадах. Такім чынам, ён стаў першым праграмістам у гісторыі конкурсу, які тройчы змог заняць першае месца.

У 2013 годзе пераможцам таксама быў беларус — выпускнік БДУ Іван Мяцельскі, таму наша краіна лідуе ў агульным “медальным” заліку краін-удзельніц.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео