BE RU EN
rss facebook twitter

6 жніўня – неафіцыйны Дзень друку

05.08.2016
6 жніўня – неафіцыйны Дзень друку
Шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый звярнуліся да вышэйшых органаў улады з прапановай аб пераносе святкавання Дня друку з 5 траўня на 6 жніўня.

“Адзначаць дзень друку 5 траўня – гэта значыць, святкаваць выхад першага нумару газета “Праўда” ў суседняй краіне. Нават у Расеі ўжо даўно, з 1993 года, гэты дзень не прывязаны да выхаду “Праўды”, як у Беларусі. А ў нас яшчэ па-ранейшаму. Ужо надрукаваны гэты зварот ад Саюза беларускіх пісьменнікаў, згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюза дызайнераў… Паглядзім, што з гэтага атрымаецца”, - сказаў пісьменнік Уладзімір Арлоў у каментары «Радыё Рацыя».

Першую друкаваную кнігу беларусы атрымалі 6 жніўня 1517 года. Пераклад на старабеларускую мову біблійнай кнігі «Псалтыр» быў здзейснены і надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе.

“У наступным 2017 годзе беларуская грамадскасць будзе адзначаць 500-годдзе беларускага друку. І тым больш мэтазгодным становіцца перанос Дня айчыннага друку на 6 жніўня,” – адзначае Уладзімір Арлоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео