BE RU EN
rss facebook twitter

З'явіўся 50-ты фігурант справы пра "масавыя беспарадкі" 19 снежня 2010 года

03.08.2016
З'явіўся 50-ты фігурант справы пра "масавыя беспарадкі" 19 снежня 2010 года
У СІЗА №1 на Валадарцы пад вартай знаходзіцца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь.

Незалежныя журналісты апазналі яго на фотаздымках з акцыі Дзень Волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года і супаставілі з фота, на якіх ён выглядае актыўным ўдзельнікам трагічных падзей каля Дома ўрада 19 снежня 2010 года. У СМІ таксама выказвалася нічым непадмацаванае меркаванне журналістаў аб тым, што ён мог выконваць ролю правакатара.

ПЦ "Вясна" паведамляе, што Уладзіміра Кондруся, 1977 года нараджэння, ўзялі пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за ягоны меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Зараз у СІЗА ён трымае доўгатэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць зняволення. Па гэтай прычыне стан яго здароўя пагоршыўся, у сувязі з чым Кондрусь пераведзены ў санчастку СІЗА.

Праваабаронцы перакананыя, што Уладзімір Кондрусь абвінавачваецца па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Па гэтым артыкуле ў 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны.

Усе асуджаныя па падзеях Плошчы-2010 пазней былі затым амніставаныя альбо памілаваныя прэзідэнтам і вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. На сённяшні дзень вядомы толькі адзін фігурант справы аб масавых беспарадках 19 снежня. Гэта былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, справа якога на гэты момант прыпыненая.

Паказальна, што чалавек з такім прозвішчам - Кондрусь - браў удзел у акцыі памяці 19 снежня 2011 года, прысвечанай гадавіне Плошчы, быў затрыманы і назаўтра судом Ленінскага раёна Мінска, разам з Арцёмам Лявам, Міхасём Мускім, Настай Шулейка пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео