BE RU EN
rss facebook twitter

У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае? (відэа)

01.08.2016
У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае? (відэа)
Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Мінску да суда, распавяла пра намер абскардзіць умовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.

Марыя Рымар паведаміла ПЦ "Вясна", што 11 ліпеня падала заяву на імя в.а. кіраўніка ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама Дрыля Г.В., у якой просіць арганізаваць праверку ежы ў ІЧУ на прадмет утрымання ў ёй седатыўных рэчываў. Гэтую заяву, якую ў яе афіцыйна прынялі, падпісалі таксама дзве яе сукамерніцы. Яны разам з Марыяй просяць далучыць копіі заявы і вынікі праверкі да матэрыялаў сваіх крымінальных справаў.

«Я выказала здагадку, што ў ежы, якая выдаецца зняволеным ў ІЧУ, утрымліваюцца снатворныя рэчывы, таму што ўсё насельніцтва камераў гэтага ІЧУ спіць увесь дзень і ўсю ноч, прачынаецца толькі на час прыняцця ежы, а тыя, хто курыць - яшчэ і на курэнне. Тыя, хто ядуць гэтую ежу ў поўным рацыёне, проста кладуцца спаць на працягу 10 хвілінаўпасля прыёму ежы. Гэтая інфармацыя не толькі пра маю камеру. Там ёсць вялікая «плазма», на якой поўны агляд усіх камераў ІЧУ, на першым паверсе, дзе людзей прымаюць, і такая ж ёсць у кабінеце начальніка ІЧУ. То бок, я бачыла і там і там. Гэта сапраўды звяртае на сябе ўвагу: відаць, што ёсць куча камераў, у якіх няма руху практычна. Я назірала гэта ў любы час дня і ночы, таму што мяне вывозілі на следчыя дзеянні, затым назад прывозілі. І, пакуль ішла праверка, я сядзела ў межах бачнасці гэтых камераў і гэта бачыла. Усе, хто там сядзеў, пацвярджаюць, што так і ёсць. Мала, што гэтая ежа там не адпавядае ніякім фізіялагічным нормам, дык я была вымушаная практычна адмаўляцца ад яе, таму што досыць часта прымала ўдзел у следчых дзеяннях і была зацікаўлена ў яснасці свядомасці», -падзялілася суразмоўца.

Яна таксама збіраецца абскардзіць правамернасць абранай у дачыненні да сябе меры стрымання - заключэння пад варту. Пад вартай Марыя змяшчалася спачатку ў ІЧУ Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, адтуль была пераведзеная ў СІЗА №1 на вуліцу Валадарскага, адкуль яе этапавалі ў СІЗА ў Жодзіна. 18 ліпеня яна была адпушчаная пад заклад.

Нагадаем, расіянка Марыя Рымар была затрыманая 7 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск-2» пры рэгістрацыі на рэйс Мінск - Масква. У спрэчцы з супрацоўнікамі аэрапорта яна жартам паведаміла, што «траціл у яе ў сумцы» і на падставе гэтага была затрыманая па абвінавачванні ў «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку». Пазней падчас размовы з журналістамі яна патлумачыла, што «па сутнасці, пратэставала супраць неабгрунтаванага асабістага дагляду». Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео