BE RU EN
rss facebook twitter

Сасноў адкідае абвінавачванні БТ на адрас НІСЭПД

01.08.2016
Сасноў адкідае абвінавачванні БТ на адрас НІСЭПД
svaboda.org
У перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» 31 ліпеня паказалі рассьедаванне «Прымат НІСЭПД».

У рэпартажы сьцьвярджаецца, што сацыялягічныя дасьледаваньні, вынікі якіх пэрыядычна публікуе НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў), — гэта фэйк, а грошы, якія выдзяляюцца інстытуту замежнымі партнэрамі, забіраюць сабе яго кіраўнікі.

Журналісты «Беларусь 1» заявілі, што яны прыйшлі да такой высновы на падставе дакумэнта з унутранай справаздачай НІСЭПД, які трапіў да іх выпадкова, а таксама на падставе інтэрвію зь людзьмі, якія, паводле дакумэнтаў інстытуту, бралі ўдзел у сацапытаньнях. На камэру гэтыя людзі адмаўляюць сваю датычнасьць да дасьледаваньня.

Экс-міністр працы, супрацоўнік НІСЭПД Аляксандр Сасноў сказаў Радыё Свабода, што матэрыял БТ не адпавядае рэчаіснасці:

«На БТ сказалі, што ў НІСЭПД не праводзіцца ніякіх даследаванняў. А хто-небудзь бачыў надрукаваныя вынікі сацыялагічных даследаванняў ад дзяржаўных сацыялагічных службаў? Я — не. Дык вынікае, што дзяржава таксама прадукуе фэйкі».

Аляксандр Сасноў лічыць, што фільм «Прымат НІСЭПД», падрыхтаваны каналам «Беларусь 1», можа быць звязаны з выбарчай кампаніяй, якая выклікае ў грамадстве цікавасць да палітычных падзеяў:

«Можа, гэта звязана з выбарчай кампаніяй. А можа, знайшоўся чалавек, які захацеў нешта прыціснуць. Гэта ж як бывае. Калі ўзяць чалавека і прыціснуць яму пальцы дзвярыма, дык ён што заўгодна на камеру скажа. Таму верыць БТ немагчыма».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео