BE RU EN
rss facebook twitter

Удзельнікаў акцыі 27 ліпеня на плошчы Незалежнасці выклікаюць у міліцыю

31.07.2016
Удзельнікаў акцыі 27 ліпеня на плошчы Незалежнасці выклікаюць у міліцыю
Актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага запрасілі ў міліцыю для азнаямлення з пратаколамі за ўдзел у акцыі, прысвечанай 25 гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

"Патэлефанавалі з міліцыі, каб ад заўтра прыходзіў азнаёміцца з пратаколам. Адмовіўся, бо лічу, што нічога не парушаў. Мы выйшлі са сцягамі на плошчу, але ніякіх плакатаў і лозунгаў не было. Проста нагадалі грамадству, што быў такі дзень, калі пранялі дэкларацыю аб незалежнасці і гэты дзень адзначаўся, як дзяржаўнае свята. Што тут незаконнага? Дарэчы, мяне пра незаконнасць акцыі на плошчы ніхто не папярэджваў", — патлумачыў "Радыё Свабода" Леанід Кулакоў.

Паводле актывіста, Максім Вінярскі таксама адмовіўся ісці ў міліцыю для азнаямлення са складзеным на яго пратаколам.

27 ліпеня а 8.30 у Мінску на плошчы Незалежнасці і ў пачатку праспекту Незалежнасці пачалася акцыя, прысвечаная прыняццю ў гэты дзень у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Больш за 20 актывістаў расцягнуліся ў ланцуг з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках. Акцыя доўжылася амаль 1,5 гадзіны. Мінакам таксама былі раздадзеныя бел-чырвона-белыя стужкі.

Затрыманняў удзельнікаў падчас акцыі не было, але міліцыянты адразу ж пачалі складаць пратаколы на актывістаў, чые прозвішчы ведалі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео