BE RU EN
rss facebook twitter

БХД правялі пікет памяці зніклага Юрыя Захаранкі

31.07.2016
БХД правялі пікет памяці зніклага Юрыя Захаранкі
Беларускія хрысціянскія дэмакраты 30 ліпеня ў Мінску насупраць новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі па праспекце Пераможцаў правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных спраў.

Мінчане ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым. Гэта трэба і для ўшанавання яго памяці, і для вырашэння шэрагу іншых пытанняў.

У пікеце ўдзельнічалі сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.

"Людзі самі падыходзілі, ставілі свае подпісы. Некаторыя з іх нават захацелі далучыцца да хрысціянскай дэмакратыі. У адрозненне ад беларускіх уладаў менчукі памятаюць былога міністра. Тое, што зараз адбываецца з боку ўладаў, - гэта нішто іншае, як здзек з памяці сумленнага афіцэра беларускага МУС і мужнага грамадзяніна, як здзек з яго маці. З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым", - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Ён адзначыў, што заява маці Юрыя Захаранка будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 10:00. Сустаршыня БХД заклікаў усіх прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць спадарыню Улляну, паведамляе БХД.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео