BE RU EN
rss facebook twitter

Расія можа прызнаць БНФ і "Малады фронт" экстрэмісцкімі арганізацыямі

30.07.2016
Расія можа прызнаць БНФ і "Малады фронт" экстрэмісцкімі арганізацыямі
У Расіі хочуць прызнаць БНФ і "Малады фронт" экстрэмісцкімі арганізацыямі за "асаблівую русафобію".

З ініцыятывай выступіў дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Вадзім Салаўёў ад КПРФ. Ён звярнуўся да генеральнага пракурора Расіі Юрый Чайкі з прапановай вывучыць дзейнасць Партыі БНФ, а таксама "Маладога фронта".

Па словах Салаўёва, "гэтыя арганізацыі вылучаюцца асаблівай русафобіяй і ўсхваляюць злачынцаў часоў Другой сусветнай вайны". "Падобных фактаў можа хапіць, каб прызнаць гэтыя арганізацыі экстрэмісцкімі на тэрыторыі Расіі", — адзначыў ён.

"Многія беларускія нацыяналісты ўжо былі заўважаныя ў шэрагах сумніўных фарміраванняў, якія вядуць баявыя дзеянні на Данбасе. Ваююць, вядома, за Кіеў", — дадаў дэпутат, зазначыўшы, што да нядаўняга часу беларускія нацыяналісты былі "траваеднымі", аднак падзеі ва Украіне іх натхнілі.

У якасці абуральных прыкладаў Салаўёў прыводзіць тое, што сябры "Маладога фронту" выходзілі на Дзень Волі з партрэтамі Міхася Вітушкі і ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

"Што тычыцца БНФ, то гэта выглядае вельмі дзіўна, бо ў нас нейкая ядроная саюзная дзяржава з Расіяй. А БНФ афіцыйна зарэгістраваная структура, будзе дзіўна, калі іх прызнаюць экстрэмістамі. "Маладому фронту" ў гэтым плане прасцей, мы не зарэгістраваныя ў Беларусі і нам начхаць, што яны прымуць у Расіі, - адзначыў адзін з лідараў арганізацыі Зміцер Дашкевіч. -Мы ўдзячныя дэпутату за інфармацыйную і піяр падтрымку. Пасля таго, як у Расіі ўзялі ў палон Джона Сільвера, стала зразумела, што людзям, якія выступаюць за цэласнасць украінскай дзяржавы, супраць рускага шавінізму, проста нельга ездзіць у Расію", паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео