BE RU EN
rss facebook twitter

Справа Дзмітрыя Паліенкі даведзеная да Савета па правах чалавека ААН

20.07.2016
Справа Дзмітрыя Паліенкі даведзеная да Савета па правах чалавека ААН
Дзмітрый Паліенка абвінавачваецца ў “гвалтоўных дзеяннях” у дачыненні да супрацоўніка ДАІ паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях Савета па правах чалавека ААН пра зняволенне беларускага актывіста Дзмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца пад вартай у чаканні суда ў сувязі з яго ўдзелам у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка ў Мінску.

Дзмітрый Паліенка абвінавачваецца ў “гвалтоўных дзеяннях” у дачыненні да супрацоўніка ДАІ паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

“Паліенка стаў удзельнікам мірнага пратэсту “Крытычная маса”, мэтай якога было прывядзенне Правілаў дарожнага руху ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў раварыстаў. Міліцыя прыбыла на месца, але праз дваццаць хвілінаў пасля пачатку супрацоўнікі міліцыі спынілі пратэст з прымяненнем сілы замест таго, каб ахоўваць людзей і, як следства, шэсць чалавек былі затрыманыя, у тым ліку сам сп. Паліенка”, — паведамляецца ў звароце “Вясны” ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях.

Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што Паліенка “не ўжываў гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў”, але толькі спрабаваў абараніць свайго калегуСтаніслава Канавалава, які таксама быў затрыманы падчас акцыі і па-ранейшаму застаецца падазраваным па справе.

ПЦ “Вясна” падкрэслівае, што ўдзел Паліенкі ў акцыі з’яўляецца “формай мірнага выказвання меркавання”.

“Гэтае права абароненае артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Затрыманне таксама з'яўляецца парушэннем канстытуцыйных правоў актывіста. У адпаведнасці з артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава гарантуе свабоду меркаванняў і іх выказвання, у той час як артыкул 35 гарантуе кожнаму права на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак, праігнаравалі Канстытуцыю і ўзялі Крымінальны кодэкс за аснову для пазбаўлення актывіста волі”, — гаворыцца ў звароце.

Пасля арышту Паліенкі беларускія экалагічныя актывісты накіравалі інфармацыю па яго справе ва Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН, паколькі актывіст належыць да экалагічнага руху. Яны таксама ўзнялі пытанне ў рамках Еўрапейскага Экафорума(кааліцыі грамадскіх экалагічных арганізацый і іншых НДА, якія дзейнічаюць у рэгіёне ЕЭК ААН).

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай, запатрабаваўшы вызвалення актывіста да заканчэння расследавання. У заяве таксама адзначаецца, што справа Дзмітрыя Паліенкі патрабуе “дэталёвага даследавання і аб’ектыўнай прававой ацэнкі як дзеянняў удзельнікаў акцыі, так і дзеянняў супрацоўнікаў ДАІ”.

Праваабаронцы звярнуліся да гэтага механізма ААН, паколькі разглядаюць затрыманне Дзмітрыя Паліенкі як форму палітычнага пераследу за яго погляды і грамадскія дзеянні, а афіцыйнае абвінавачванне актывіста лічаць толькі ўмоўным.

У Працоўную групу па адвольных затрыманнях уваходзяць незалежныя эксперты па правах чалавека, якія расследуюць выпадкі адвольных арыштаў і затрыманняў, якія могуць з’яўляцца парушэннем нормаў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Працоўная група разглядае справу, аналізуючы прававыя аспекты затрымання, яго адпаведнасць нацыянальнаму і міжнароднаму заканадаўству, запрошвае каментары дзяржавы і крыніцы, а пасля агучвае свае меркаванні, які таксама ўваходзяць ў штогадовую справаўдачу Савета па правах чалавека ААН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео