BE RU EN
rss facebook twitter

На Маладзечаншчыне ўлады «прапіхваюць» праект скандальнага свінакомплексу

20.07.2016
На Маладзечаншчыне ўлады «прапіхваюць» праект скандальнага свінакомплексу
Хоць Юрый Чыж за кратамі, ідэя свінакомплексаў на сто тысяч галоў у Маладзечанскім раёне нікуды не знікла.

Будоўляй мае заняцца былы партнёр зняволенага бізнесоўцы Аляксей Алексін. Мясцовыя жыхары і эколагі бʼюць трывогу – гэта катастрофа і пагроза нашаму здароўю. Але што значыць голас тых, хто тут нарадзіўся і каму належыць гэтая зямля, супраць указу Лукашэнкі?

Беларусы адстойваюць сваё права жыць на чыстай зямлі. Жыхары аграгарадкоў Бярэзінскае і Палачаны пратэстуюць супраць будаўніцтва свінакомплексаў. Сёння да гэтага змагання далучыліся і грамадскія актывісты, паведммляе Белсат.

Гэтыя вёскі ўжо аточаныя рознымі прадпрыемствамі – тут і ферма, і асфальтавы завод. А яшчэ маюць узнікнуць два свінакомплексы, разлічаныя на 100 тыс. галоваў кожны.

«Калі яны пачнуць будаваць, яны зоймуць усё. Мяжа будзе каля чыгункі, а мы акурат жывем каля яе. І вакол вёскі. Таму ружа вятроў, якая б яна не была, будзе дуць паўсюль», – кажа жыхар вёскі Палачаны Міхаіл Бекіш.

Куды толькі вяскоўцы не звярталіся – і да мясцовых уладаў, і ў аблвыканкам, і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Паўсюль – адпіскі. Усіх довадаў людзей, што будоўля ідзе з парушэннем нормаў, што сціплае фінансаванне праекту ставіць пад пагрозу экалогію ды здароўе жыхароў аграгарадкоў, мясцовыя ўлады на апошнім грамадскім абмеркаванні пад увагу не ўзялі.

«Пытанні прапускалі міма вушэй. Хамілі. А пад канец паседжання сказалі – будоўлі ўсе роўна быць», – распавядае жыхарка вёскі Палачаны Наталля.

Магчыма, такія паводзіны мясцовых уладаў тлумачацца тым, што за праектам у свой час стаяў Юрый Чыж, да нядаўняга часу вядомы сваім блізкім сяброўствам з Лукашэнкам.

Дапамагчы абараніць сваю зямлю ад шкоднае вытворчасці выклікаліся прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Прадстаўнік БХД Павел Пракаповіч, які пастанавіў скарыстаць удзел у выбарах да прыцягнення ўвагі да гэтае праблемы, зладзіў пікет у аграгарадку Бярэзінскае.

«Бязмежжа. Нармалёвыя інвестары да нас не прыходзяць. А яны б маглі пабудаваць гэты свінакомплекс даражэй, з новымі тэхналогіямі, з газавымі ўстаноўкамі, з дастатковай колькасцю лагунаў», – мяркуе Павел Пракаповіч.

Мы запыталі мясцовых жыхароў, ці трэба будаваць такога кшталту свінакомплексы ўсяго за некалькі кіламетраў ад Бярэзінскага. Некаторыя выступаюць супраць такога праекту, некаторыя ж – падтрымліваюць.

Але актывісты настаўленыя аптымістычна – кажуць, што будуць змагацца да апошняга, працягнуць збіраць подпісы за скасаванне будаўніцтва, а калі гэта не дапаможа – звяртацца ўва ўсе магчымыя міжнародныя інстытуты.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео