BE RU EN
rss facebook twitter

Аляксандр Фядута: Я не бачу беларускага следу ў смерці Паўла Шарамета

20.07.2016
Аляксандр Фядута: Я не бачу беларускага следу ў смерці Паўла Шарамета
euroradio.by
Шарамет не расказваў пра пагрозы ў свой адрас альбо нейкіх праблемах, звязаных з прафесійнай дзейнасцю.

Аляксандр Фядута гаворыць, што Шарамет быў даволі ўплывовай фігурай ва Украіне і меў асабістыя знаёмствы з шэрагам віп-чыноўнікаў: 

"Павел быў вельмі ўплывовай фігурай у журналісцкай супольнасці Украіны, яго ведалі. Яму давалі каментары найвышэйшыя асобы краіны. Вядучыя палітыкі, дэпутаты і гэтак далей. Ён меў аўтарскія праграмы на радыё, вёў блогі на вядомых інтэрнэт-пляцоўках. У Паўла была добрая рэпутацыя і добры чытацкі рэйтынг. Я не ведаю, чаму так адбылося. Магчыма, спрабавалі забіць рэдактарку "Украінскай праўды" Алёну Прытулу. Выбух адбыўся менавіта ў яе машыне".

Разам з тым Шарамет не расказваў пра пагрозы ў свой адрас альбо нейкіх праблемах, звязаных з прафесійнай дзейнасцю. На думку Фядуты, беларускі след у замаху на Шарамета малаімаверны, паведамляе Еўрарадыё.

"Мне нічога не вядома аб пагрозах Паўлу праз яго прафесійную дзейнасць ва Украіне. Ці можа быць яго смерць звязанай з дзейнасцю ў Беларусі? Я не ведаю. Сёння рэйтынг "Беларускага партызана" ўжо не такі, як раней. Таму я не бачу беларускага следу. Расійскі? Цяжка сказаць. Я недастаткова добра ведаю, чым Павел займаўся апошнім часам", — расказвае Аляксандр Фядута.

"Для мяне гэта вялікая страта. Нягледзячы на тое, што мы доўгі час не размаўлялі, пасля падзей 2010 года нашы адносіны ўзнавіліся і былі вельмі добрымі", — дадае ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео