BE RU EN
rss facebook twitter

З Гродна ў Кракаў пусцяць адмысловы цягнік

19.07.2016
З Гродна ў Кракаў пусцяць адмысловы цягнік
Пілігрымы з усёй Беларусі, якія збіраюцца ехаць на Сусветныя дні моладзі, атрымалі магчымасць здзейсніць падарожжа ў Польшчу на адмысловым цягніку.

Гэта стала рэальным дзякуючы намаганням каталіцкага касцёла, а таксама польскай і беларускай чыгункі, памежных і мытных службаў дзвюх краінаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як зазначыў галоўны каардынатар Сусветных дзён моладзі ў Беларусі ксёндз Антоні Грэмза, сустрэча Папы Рымскага з моладдзю ў Кракаве дала падставы для станоўчага вырашэння транспартнага пытання паміж краінамі.

– Гэта таксама і воля Божая, і прадбачлівасць. Гэта і пазітыўнае стаўленне нашых беларускіх уладаў да гэтай падзеі, да прыезду Папы Францішка, каб моладзь мела такую цудоўную магчымасць сустрэцца між сабою і з Папам Францішкам.

Больш за чатырыста пілігрымаў з усёй Беларусі мае намер ехаць на Сусветныя дні моладзі на спецыяльным цягніку, які 20 ліпеня ад’едзе з гарадзенскага чыгуначнага вакзала. Першага жніўня, пасля заканчэння Сусветных дзён моладзі, цягнік прывязе пілігрымаў назад у Гродна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео