BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь пагражае «рашучымі дзеяннямі» ў адказ на адхіленне ад Алімпіяды каманды весляроў

18.07.2016
Беларусь пагражае «рашучымі дзеяннямі» ў адказ на адхіленне ад Алімпіяды каманды весляроў
belta.by
Сёння кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту і Міністэрства спорту і турызму вызначацца наконт контразахадаў да Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF).

Напярэдадні беларускі бок атрымаў паведамленне аб тым, што выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) адхіляе ад спаборніцтваў тэрмінам на адзін год мужчынскую каманду Беларусі ў веславанні на байдарках і каноэ, уключна з трэнерамі, медычным персаналам і групай абслугоўвання. Такім чынам сем спартоўцаў, якія заваявалі алімпійскія ліцэнзіі, не змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, піша Радыё Свабода.

Падставай да такога рашэння стаў візіт паліцыі сёлета ў красавіку ў лагер беларускай каманды ў французскім горадзе Ля Тампль-сюр-Лё, дзе адбываўся трэніровачны збор перад Алімпіядай. Ператрус быў ініцыяваны антыдопінгавым агенцтвам Парыжу і дазволены пракурорам гораду Ажэн — аператыўнікі шукалі забаронены прэпарат мяльдоній.

Нягледзячы на тое, што ніякага кампрамату знайсці не ўдалося, праз тры месяцы пасля паліцэйскай інспекцыі было прынятае рашэнне адхіліць на час дадатковага следства мужчынскую каманду ад стартаў.

З гэтай прычыны Нацыянальны алімпійскі камітэт ды Міністэрства спорту і турызму выступілі з афіцыйнай заявай, у якой, у прыватнасці, гаворыцца:

«Рашэнне выканкаму ICF абсалютна нічым не абгрунтаванае і вынесена на падставе надуманых прычынаў. Ніводнаму з чальцоў нацыянальнай каманды да гэтага часу не прад’яўлена ніякіх абвінавачанняў, пасяджэнняў суда не праходзіла, віна спартоўцаў і трэнераў не вызначаная, прынцып прэзумпцыі невінаватасці груба парушаны».

У сумеснай заяве ведамстваў звяртаецца ўвага, што сябры выканкаму ICF свядома зацягвалі вынясенне вердыкту, ведаючы, што тэрмін афіцыйнай заяўкі для ўдзелу ў Алімпіядзе-2016 заканчваецца 18 ліпеня, адпаведна, часу на абскарджанне і абарону законных інтарэсаў спартоўцаў практычна не застаецца. Тым не меней, сфармаваны неабходны пакет доказаў, у тым ліку і персанальна ад асобы кожнага са спартоўцаў. Гэтаксама беларускі бок падрыхтаваў афіцыйны зварот у спартыўны арбітражны суд у Лазане, які павінен быў паступіць туды сёння раніцай.

«Метады, якія выкарыстоўваюцца напярэдадні Алімпіяды на адхіленне вядучых спартоўцаў ад барацьбы за ўзнагароды, выклікаюць здзіўленне, — гаворыцца ў адкрытым лісце галоўных спартовых структураў Беларусі. — За імі праглядаецца невыкананне прынцыпаў сумленнай барацьбы, лабіраванне асабістых інтарэсаў і карупцыйны складнік у падыходзе да асобных камандаў. У гэтай сувязі Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі праводзіць перамовы і кансультацыі з кіраўніцтвам і сябрамі Міжнароднага алімпійскага камітэту».

Беларускі бок заяўляе, што пакідае за сабой права на «самыя рашучыя дзеянні» ў сувязі з запланаваным на канец ліпеня ў Мінску чэмпіянатам свету ў веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі.

Тым часам на прапанову беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў і прызёраў розных гадоў распачаты збор подпісаў на адрас прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту Томаса Баха ў падтрымку мужчынскай зборнай Беларусі ў веславанні на байдарках і каноэ.

Пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што літаральна за некалькі дзён да агучанага рашэння ICF падчас урачыстых провадаў з удзелам спартовай дэлегацыі на летнія Гульні-2016 капітанам беларускай каманды быў абраны вясляр Аляксандар Багдановіч — чэмпіён Алімпіяды-2008 у Пекіне і срэбны прызёр Алімпіяды-2012 у Лондане.

З прычыны становішча, у якое трапілі беларускія весляры і на якіх ускладаліся асноўныя медалёвыя спадзяванні беларусаў, сёння ў Мінску запланаваная прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўнікоў НАК і Мінспорту.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео