BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускія ўлады высылаюць з краіны трох польскіх ксяндзоў

13.07.2016
Беларускія ўлады высылаюць з краіны трох польскіх ксяндзоў
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі «не даведаўся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачуў рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі».

«Радасныя святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якія ўзначаліў спецыяльны пасланнік Папы Рымскага Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн, былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы», - паведамляе афіцыйны сайт Касцёлу ў Беларусі.

Рашэнне аб непрацягу дзейнасці ў Беларусі прынятае ў адносінах да дамініканіна а. Рамана Шульца, пробашча парафіі Св. Казіміра ў Магілёве; канвентуальнага францішканіна а. Леха Баханэка — пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы; аблата а. Ежы Катоўскага — пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах.

«11 ліпеня я разам з біскупскім вікарыем для Магілёўскай вобласці, біскупам Аляксандрам Яшэўскім сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Паўлавічам Гулякам з мэтай высветліць прычыну адмовы для служэння вышэйзгаданым святарам і прасіць дазволу для іх працягнуць сваё служэнне, - паведамляе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. - Аднак з вялікім жалем павінен паведаміць, што мы не даведаліся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачулі рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі».

Паводле Кандрусевіча, «гэтыя святары доўга і вельмі плённа служылі вернікам Беларусі — будавалі і рамантавалі касцёлы, катэхізавалі, займаліся хрысціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі, дабрачыннасцю і г.д.». Таму рашэнне улады называецца «вельмі вялікай стратай для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео