BE RU EN
rss facebook twitter

Міліцыя затрымала правакатараў, што абражалі бел-чырвона-белы сцяг

10.07.2016
Міліцыя затрымала правакатараў, што абражалі бел-чырвона-белы сцяг
Фота: pyx.by
Двое мужчынаў абражалі нацыянальныя сімвалы і ўдзельнікаў пікету па зборы подпісаў па вылучэнню ў дэпутаты парламента намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча.

Потым яны здзейснілі напад на пікетоўшчыкаў. «Двое мужчынаў выпівалі ля крамы на вуліцы Каліноўскага, ля якой стаяў і наш пікет», — распавёў сайту Pyx.by сябра ініцыятыўнай групы Алесь Славінскі.

Па ягоных словах, у нейкі момант яны падышлі да пікету і пачалі абражаць пікетоўшчыкаў і нацыянальныя сімвалы. Адзін з іх два разы ўдарыў сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Русевіча.

Аляксандр апісаў чалавека, які напаў на яго, як мажнага чалавека гадоў 25-і, з татуіроўкамі.

«Мужчыны моцнага целаскладу, магчыма, мясцовыя жыхары, магчыма правакатары», — дадаў Алесь Славінскі.

Удзельнікі пікету выклікалі міліцыю, якая затрымала хуліганаў і склала пратакол. На месца здарэння таксама прыехаў прадстаўнік Следчага камітэту.

У прэс-службе руху адзначаюць, што правакацыі на пікетах у падтрымку Юрася Губарэвіча адбываюцца два дні запар. 9 ліпеня пара нападпітку пачала правакаваць на канфлікт пікетоўшчыкаў на вул. Каліноўскага, ля ГЦ "Усход".

«Пара бальзакаўскага ўзросту ўселася непадалёк ад пікету і пачала распіваць алкагольныя напоі. Жанчыну зацікавіла, колькі нам заплацілі, каб мы пачалі стаяць пад бел-чырвона-белым сцягам», — распавёў сябра ініцыятыўнай групы Мікіта Семяненка.

Потым, па ягоных словах, да яго «падляцеў мужчына і пачаў правакаваць на бойку, абражаючы мяне, беларускую мову і нашую краіну».

«Усё адбывалася пад камерамі гандлёвага цэнтру, таму любая агрэсіўная рэакцыя з майго боку магла быць выкарыстаная супраць зборшчыкаў подпісаў за Губарэвіча. Я спрабаваў пераканаць чалавека весці сябе культурна, але мужчына толькі і працягваў крычаць, быццам мы хочам у Беларусь прывесці НАТО і прадацца амерыканцам», — дадаў Семяненка.

Па ягоных словах, правакацыю заўважылі хлопцы спартовага целаскладу, якія знешне нагадвалі футбольных фанатаў. «Адзін з хлапцоў спытаў у п'янога мужчыны, чаму ён нас правакуе, і прапанаваў адыйсьці паразмаўляць за ўнівэрсам. П'яны пакрычаў яшчэ крыху, а пасля уцёк», — заключыў сябра руху.

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч вылучаецца ў дэпутаты па «Каліноўскай» 108-й выбарчай акрузе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео