BE RU EN
rss facebook twitter

Уладзімір Някляеў адзначыў сваё 70-годдзе ў родным Крэве

09.07.2016
Уладзімір Някляеў адзначыў сваё 70-годдзе ў родным Крэве
Беларускаму паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву сёння – 70 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1946 годзе ў мястэчку Крэва. Свой юбілей паэт сустракае ў родных мясцінах.

– Зараз я з маёй жонкай Вольгай у Крэве, на крэўнай маёй зямлі, на зямлі, дзе мае карані і дзе некалі я, што зусім неверагодна, знайду спачын. Дык вось, тут я атрымліваю сілы і адчуваю падтрымку. Тут насамрэч нейкая глыбінная-глыбінная Беларусь, - адказаў Уладзімір Някляеў на віншаванні ад «Радыё Рацыя». - Толькі не разумею, чаму, па якіх прычынах, я такі, які я ёсць, чаму не магу быць інакшым. Усё, што звязанае з Крэвам – гэта ёсць маё жыццё, мой лёс. Усё, што звязанае з той гісторыяй, якая працякала тут па гэтых пагорках, з гэтымі магіламі маіх бацькоў, маіх дзядоў і прадзедаў. Гэтага дастаткова, каб не адчуваць сябе адзінотным чалавекам у гэтым свеце. Гэтага нават больш чым дастаткова. Некалі, калі я вучыўся ў першым класе, і нашая школка стаяла пад самым Крэўскім замкам, пад парушанай сцяной, мой настаўнік з прозвішчам Цукерман, ну і зразумела, хто быў чалавекам з гэтым прозвішчам, сказаў мне, калі ў яго з’ехала жонка і ягоны старэйшы сын у Ізраіль: „Які ты Вова шчаслівы, што ты маеш камяні сваёй гісторыі”. Я тады не зусім зразумеў яго. Але пасля ягоны сын загінуў, там, у першай вайне. І ён плакаў стаяў, я бачыў, як ён стаяў плакаў, каля тых жа самых не ягоных камянёў. І мяне прабіла тая думка, якую ён укладваў у тыя словы. І з гэтым можна жыць, пад родным небам, на сваёй зямлі, ведаючы, што толькі яе да апошняга будзеш бараніць і яна будзе даваць табе сілы.

Уладзімір Някляеў адзначае два разы свой дзень нараджэння. 9 ліпеня – паводле сведчання маці. І 11 ліпеня – паводле афіцыйнага запісу ў дакументах. 11 ліпеня свой юбілей Някляеў адзначыць паэтычнай імпрэзай каля менскага помніка Янку Купалу. У імпрэзе возмуць удзел музыкі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч. Хоць дазвол на імпрэзу паэт так і не атрымаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео