BE RU EN
rss facebook twitter

З'явілася відэа скандальнай заявы Святланы Алексіевіч пра палякаў

04.07.2016
З'явілася відэа скандальнай заявы Святланы Алексіевіч пра палякаў
Беларуская пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч зрабіла скандальную заяву пра адносіны палякаў да яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Відэа яе заявы трапіла ў інтэрнэт, паведамляе Еўрарадыё.

Алексіевіч: "І вы ведаеце, што рабіла Польшча з яўрэямі... Я ведаю, адзін знаёмы журналіст у Польшчы напісаў, што палякі рабілі з яўрэямі. Палякі горш за ўсіх адносіліся да яўрэяў. І ксяндзы проста казанні гаварылі "забі яўрэя".

Таксама Святлана Алексіевіч сказала, што карнікі, якія падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў дзейнічалі ў Беларусі, "былі ўсе з Украіны". Паводле яе слоў, не толькі ў Літве, Латвіі мясцовае насельніцтва само знішчала яўрэяў яшчэ да прыходу немцаў, але і ва Украіне. Таксама пісьменніца паразважала пра адказнасць нашчадкаў за гэтыя злачынствы.

МЗС Польшчы асудзіла заяву Святланы Алексіевіч. У ёй адзначаецца, што "такога кшталту заявы не падмацаваныя фактамі і ў вышэйшай ступені несправядлівыя... наносяць шкоду польскаму народу". Звяртаецца ўвага на тое, што тысячы палякаў, у тым ліку і ксяндзы, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў падчас нямецкай акупацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео