BE RU EN
rss facebook twitter

У Віцебскім шпіталі памерла Валянціна Быкава

04.07.2016
У Віцебскім шпіталі памерла Валянціна Быкава
svaboda.org
Родная сястра пісьменніка Васіля Быкава не дажыла да 90-годдзя тры дні.

Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцця сястра славутага літаратара Васіля Быкава, найбліжэйшая сваячка і захавальніца ягонай памяці.

Валянціна Уладзіміраўна Быкава трапіла ў абласны шпіталь 30-га траўня, пасля таго, як некалькі дзён яе лекавалі ў Вушацкім раённым шпіталі. 89-гадовую спадарыню прывезла туды хуткая дапамога: 27-га траўня на Валянціну Быкаву быў здзейснены напад, і яна звярнулася да лекараў, бо істотна пацярпела, паведамляе Радыё Свабода.

Невядомы зламыснік — а нападніка дагэтуль так і не знайшлі — зайшоў у яе хату з бакавога ўваходу. А калі гаспадыня заўважыла прысутнасьць чужога чалавека, накінуўся на яе ззаду, заламіў рукі і пачаў душыць. Спадарыня Быкава закрычала, і ён уцёк. Аднавяскоўцы маюць версію, што нападніка магла спалохаць верагоднасць быць заспетым падчас злачынства — бо каля хаты да рэчкі часта ездзяць трактары, і нехта з кіроўцаў мог угледзець чужынца.

У Вушацкім шпіталі ў Валянціны Быкавай дыягнаставалі пералом запясця правай рукі, левага пляча і некалькіх рэбраў з левага боку. Падчас знаходжання ў Віцебскім абласным шпіталі да гэтага дадалася посттраўматычная пнеўманія. Лекары ўвесь час ацэньвалі яе стан як цяжкі — найперш у сілу сталага ўзросту пацыенткі. І катэгарычна выключылі магчымасць адведваць спадарыню Валянціну, патлумачыўшы гэта правіламі ўнутранага распарадку рэанімацыйнага аддзялення. Пра стан яе здароўя лекары адмаўляліся паведамляць праз тэлефон, а пабачыцца з хворым у рэанімацыйным аддзяленні, паводле правілаў шпіталя, увогуле маюць права толькі найбліжэйшыя сваякі. У Валянціны Быкавай такіх не было.

Пасля смерці старэйшага брата Васіля спадарыня Валянціна шмат рабіла для захавання ягонай памяці. Яна перапісвалася з прыхільнікамі ягонай творчасці, сябравала з пісьменнікамі і журналістамі, неаднаразова давала інтэрв’ю Радыё Свабода, распавядаючы пра Васіля Быкава. Калі ў Бычках стваралася мемарыяльная сязіба-музей, яна давала парады па ўзнаўленні інтэр’еру бацькоўскай хаты, у якой гадаваліся Васіль, Валянціна і малодшы брат Мікола.

Удава Міколы Антаніна Быкава шмат гадоў наглядала за музеем, цяпер там працуе яе сын, таксама Мікола. Менавіта ў гэтую сям’ю прыйшла сёння ранкам жалобная вестка.

«Патэлефанавалі з райвыканкаму. Сёння паедзем у Віцебск, забіраць Валянціну Уладзіміраўну на радзіму», — паведаміў пляменнік.

Пазней сям’я абмяркуе і вызначыць дату, час і месца пахавання.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео