BE RU EN
rss facebook twitter

Славамір Адамовіч на волі і гатовы абскарджваць дзеянні міліцыі

04.07.2016
Славамір Адамовіч на волі і гатовы абскарджваць дзеянні міліцыі
Facebook
Паэт выйшаў на волю пасля двух сутак знаходжання ў Навінках.

«Калі я і буду скардзіцца, то на дзеяньні непасрэдна міліцыі, якая ў той дзень дзяжурыла», — адзначыў Славамір Адамовіч у інтэрв'ю Свабодзе.

Адамовіч падкрэслівае, што калі яго затрымлівалі і везлі ў «Навінкі», міліцыя яму так нічога і не патлумачыла.

«Ніякіх тлумачэнняў не было. Тым больш тлумачэння не могуць даць у „Навінках“, бо яны мяне ўтрымлівалі паводле паперы (з якой прыехалі міліцыянты з Мядзелу), дзе было ўжытае слова „шызафрэнія“. А так, пакуль я ніякіх тлумачэнняў не маю», — кажа ён.

Адамовіч дадаў, што рэчы, якія былі ў яго на момант затрымання, перадалі бацькам, і ён пакуль не ведае, ці ўсё там на месцы:

«Калі ж я яшчэ не ўсе рэчы знайду, то я тым больш абавязкова буду пісаць скаргі, бо тады гэта проста рабаванне сярод белага дня. Я лічу гэта адкрытым рабункам з аднога боку, а з іншага боку — запалохваннем. Калі ў такім фармаце адбываецца агульнабеларускае, агульнакраёвае свята як Будслаўскі фэст, то з гэтым проста трэба змагацца. Паддаваць тысячы людзей такому вобшуку, такому, прабачце, „шмону“ — гэта недарэчы краіне, якая прэтэндуе на сяброўства з Захадам».

Славаміра Адамовіча затрымалі 1 ліпеня на Будслаўскім фэсце, адкуль імліцыянты павезлі яго ў Мядзел "на освидетельствование". А ўжо з райцэнтра паэта пераправілі ў "Навінкі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео