BE RU EN
rss facebook twitter

Пасля брутальнага затрымання журналістаў у Лоеве міліцыянты даслалі ім 6 пратаколаў

04.07.2016
Пасля брутальнага затрымання журналістаў у Лоеве міліцыянты даслалі ім 6 пратаколаў
Кастусь Жукоўскі, baj.by
Лоеўскія міліцыянты даслалі журналістам-фрылансерам цэлых шэсць пратаколаў на дваіх.

Чатыры з іх атрымаў поштай Кастусь Жукоўскі, яшчэ два – Аляксей Атрошчанка, паведамляе Белсат.

Два пратаколы на Жукоўскага складзеныя нібыта за абразу мясцовых чыноўнікаў: кіраўніцы справаў Лоеўскага райвыканкаму Ірыны Пастуховай, намесніцы старшыні райвыканкаму па ідэалогіі Наталлі Кауравай, а таксама першага намесніка начальніка РАУС Генадзя Маджары.

Відэасюжэт «Белсату» пра тое, што адбылося ў Лоеве

Трэці пратакол на Жукоўскага – нібыта за непадпарадкаванне Маджару, чацвёрты – за дробнае хуліганства.

Атрошчанку таксама вінавацяць у абразах і непадпарадкаванні.

Збілі, а цяпер даслалі пратаколы?

Інцыдэнт у Лоеве адбыўся 21 чэрвеня. Тады Аляксея Атрошчанку затрымалі падчас здымак і павезлі ў РАУС. З ім працаваў Кастусь Жукоўскі, які таксама паехаў у РАУС.

Там і адбыўся канфлікт з міліцыяй.

Кастусь Жукоўскі кажа, што намеснік Лоеўскага РАУС Генадзь Маджара разам з нейкім чалавекам у цывільным пачалі ўжываць супраць яго сілу: сталі душыць і прыціскаць галаву нагой да долу.

Пасля Кастусь Жукоўскі напісаў заяву ў Следчы камітэт па факце збіцця і зняў пабоі. Цяпер чакае вынікі праверкі.

Каментуючы інцыдэнт, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч паабяцаў разабрацца, ці парушалі лоеўскія міліцыянты закон падчас затрымання.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео