BE RU EN
rss facebook twitter

Лукашэнка паабяцаў працягваць умацаванне беларускага войска

03.07.2016
Лукашэнка паабяцаў працягваць умацаванне беларускага войска
AFP
Выступаючы на парадзе, ён адзначыў, што цяпер у міжнароднай палітыцы ўсё часцей выкарыстоўваюцца аргументы сілы, таму кожны народ павінен быць гатовым бараніць сябе і сваю незалежнасць.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў сённяшнім парадзе ўдзельнічаў РСЗА «Паланэз» і паабяцаў, што Беларусь працягне аснашчанне сваёй арміі «самым сучасным узорам ваеннай тэхнікі».

«Нікому не будзе дазволена дэстабілізаваць сітуацыю, парушыць суверэнітэт і тэрытарыальную цэласнасць нашай краіны», — заявіў ён.

Лукашэнка абвесціў, што Беларусь цесна ўзаемадзейнічае са сваімі саюзнікамі, перш за ўсё «з брацкай Расіяй», а таксама развівае дыялог з краінамі Захаду.

«За гады незалежнасці мы не далі ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязаліся ні ў адзін міжнародны канфлікт», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка з'явіўся на парадзе у вайсковай форме і з чырвона-зяленай стужкай. Малодшага сына Мікалая побач з прэзідэнтам не было, перадае Радыё Свабода.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео