BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці

03.07.2016
Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці
TUT.BY
Сёння, 3 ліпеня, у Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.

Сёлета "агульнай мастацкай дамінантай" культурных мерапрыемстваў святкаванняў улады вырашылі зрабіць тэму вышыванкі. "Вышыванка з'яўляецца візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі", — патлумачыла журналістам начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Мар'яна Нікалаева.

Галоўнай падзеяй свята застаецца ваенны парад каля абеліска "Мінск — горад-герой" на праспекце Машэрава. Першапачаткова планавалася, што ён пачнецца ў 11.00, але затым арганізатары вырашылі перанесці пачатак на 10 гадзін у сувязі са спякотай (у Мінску сёння прагназуецца да 30°С).

Мінабароны паведамляла, што ў парадзе задзейнічана каля 5 тысяч чалавек — курсанты Мінскага ваеннага сувораўскага вучылішча, Ваеннай акадэміі і ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й асобнай механізаванай брыгады, часцей ВПС і войскаў СПА, войскаў сувязі, супрацоўнікі Дзяржпагранкамітэта і МНС, байцы 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС, сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл (38-я і 103-я асобныя мабільныя брыгады).

У парадзе бяруць удзел расійскія вайскоўцы — ваеннаслужачыя 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі Узброеных сіл РФ, а таксама бамбардзіроўшчыкі і знішчальнікі Су-34 і Су-30.

Праходжанне механізаванай калоны ў рамках парада адкрыла тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны: танкі Т-34-85, ІС-2, самаходная артылерыйская ўстаноўка Су-100, першая рэактыўная сістэма залпавага агню БМ-13 "Кацюша". Таксама прадстаўлена сучасная тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні беларускай арміі, у паветраным эшалоне задзейнічаныя 24 самалёты і 15 верталётаў.

Ад традыцыйнага спартыўнага маладзёжнага шэсця пасля ваеннага парада сёлета вырашана адмовіцца.

На працягу дня ў раёне Палаца спорту на праспекце Пераможцаў і на тэрыторыі Верхняга горада пройдуць канцэртныя праграмы, будзе працаваць "Горад майстроў". Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы і гулянні пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы.

У 21.00 на пляцоўцы каля абеліска "Мінск — горад-герой" пачнецца гала-канцэрт. Ён працягнецца дзве гадзіны і завершыцца традыцыйнай акцыяй "Праспяваем гімн разам", пасля чаго адбудзецца святочны салют.

У Мінску салют будзе дадзены ў шасці месцах — каля стэлы "Мінск — горад-герой", у ваенным гарадку Уручча, у раёне вадасховішча Дразды і аэрапорта Мінск-1, а таксама на пустках ля Чыжоўскіх могілак і каля Навінак. На працягу 10 хвілін будзе дадзена 30 залпаў.

У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі ўносяцца змены ў працу грамадскага транспарту.

З 6.30 і на час правядзення ваеннага парада змяняюцца трасы шэрагу аўтобусных маршрутаў, якія праходзяць па праспекце Машэрава. Колькасць рухомага складу на некаторых тралейбусных і аўтобусных маршрутах будзе павялічаная, а час іх працы прадоўжаны. Поўная інфармацыя пра змены размешчаная на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" gusts.minsk.by.

Метро сёння будзе працаваць у рэжыме выхаднога дня і зачыніцца для пасажыраў у гадзіну ночы. Толькі на некаторы перыяд інтэрвал руху цягнікоў скароціцца: з 8.00 да 13.00 і з 19.00 да 24.00 ён складзе 3 хвіліны, з 13.00 да 19.00 — 5 хвілін.

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынятае падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Да гэтага галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Беларуская апазіцыя не прызнае афіцыйны Дзень Незалежнасці, лічачы, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весці з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікай Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 25 сакавіка 1918 года. Штогод прадстаўнікі апазіцыі і іх прыхільнікі святкуецца 25 сакавіка Дзень Волі, піша БелаПАН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео