BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску судзяць удзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

01.07.2016
У Мінску судзяць удзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам
Суд Маскоўскага раёна Мінска штрафуе актывістаў.

Суд Маскоўскага раёна Мінска разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Мінску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам ("Джонам Сільверам"), які зараз утрымліваецца ў следчым ізалятары ў СІЗА-1, паведамляе ПЦ "Вясна".

Судзяць актывіста АГП Дзяніса Краўчука (9-30), сустаршыню БХД Паўла Севярынца (9-30), рэжысёра Вольгу Нікалайчык, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага (15-30), актывістку Наталлю Гарачку-Басалыгу і актывіста БХД Паўла Пракаповіча.

Актывіста АГП Антося Жылко паспелі асудзіць у панядзелак, 27 чэрвеня, і пакараць штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Сустаршыню БХД Паўла Севярынца вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.  Адміністрацыйная справа заведзеная паводле часткі 3 арт.23.34 КаАП. Севярынца судзіла Таццяна Матыль. Ён на суд не з’явіўся.

Актывіст АГП Дзяніс Краўчук аштрафаваны на 25 базавых велічынь (5 250 000 рублёў).

Натальлю Гарачку-Басалыгу судзіла суддзя Таццяна Пірожнікава. Пастанова — штраф 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў).

Вольга Нікалайчык на суд не з'явілася і вынік разгляду справы пакуль невядомы.

 Рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і 26 траўня экстрадзіраваны ў Беларусь. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 (“Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні”) і ч. 2 арт. 343 (“Распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео