BE RU EN
rss facebook twitter

Вядомыя беларусы на Ўсебеларускім сходзе казалі б пра свободу і пакаянне

22.06.2016
Вядомыя беларусы на Ўсебеларускім сходзе казалі б пра свободу і пакаянне
Вядомыя беларусы аб тым, што б яны гаварылі б, калі б у іх з'явілася магчымасць выступіць з трыбуны Ўсебеларускага народнага сходу.

"Радыё "Свабода" спытала ў вядомых беларусаў, аб чым яны гаварылі б, калі б у іх з'явілася магчымасць выступіць з трыбуны Ўсебеларускага народнага сходу?

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павал Севярынец прапанаваў бы кіраўніцтву краіны пакаяцца і сысці:

"Дэлегатам і Лукашэнку трэба было б сказаць праўду пра тое, што пад кіраўніцтвам сённяшняга рэжыму Беларусь узведзена да ўзроўню местачковай дыктатуры, пра тое, што разбурана беларуская нацыянальная школа, і пра тое, што даведзена да ручкі беларуская эканоміка. Самым лепшым выхадам для сённяшняга рэжыму было б публічнае пакаянне лідэраў, пачынаючы з Лукашэнкі, сыход у адстаўку і пастанова не перашкаджаць беларусам будаваць сваё жыццё так, як яны гэта бачаць. Такім чынам канстатацыя фактаў, заклік да пакаяння і прапанова проста сысці — тры пункты", — кажа ён.

Мастацтвазнаўца і культуролаг Сяргей Харэўскі казаў бы на Ўсебеларускім народным сходзе пра "беларушчыну":

"Я б паставіў пытанне рубам адносна беларускага тэлебачання, якое не вытрымлівае ніякай крытыкі ані ў сэнсе кантэнту, ані ў сэнсе творчасці. Гэта абсалютна правінцыйны набор абсалютна непатрэбных рэчаў, і я не ведаю, навошта за наш кошт утрымліваць такую махіну. Пры тым што 99% усяго там ідзе не беларускага і не па-беларуску. Няма наогул ніводнага беларускамоўнага каналу. Таму трэба паставіць пытаньне пра стварэнне нармальнага беларускага тэлебачання", — падкрэсліў ён.

Харэўскі кажа, што таксама трэба паставіць пытанне пра раённыя і абласныя газеты, каб яны выходзілі па-беларуску.

"90% з нашых раёнак выходзяць па-расійску, і ад Беларусі там хіба толькі шапкі засталіся, русіфікацыя набірае абароты. Тое самае тычыцца і афіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў — 90%, калі не больш, дзяржаўных парталаў не маюць ніякіх беларускіх версій. Гэта ўсё недапушчальна. Бо менавіта там пасвяцца моладзь, падлеткі, яны спажываюць гэта расійскамоўнае тэлебачанне, якое стала для іх крыніцай папаўнення слоўнага запасу, яны глядзяць гэтыя сайты, дзе ні слова па-беларуску", — кажа ён.

Харэўскі таксама лічыць важным узняць пытанне аб пашырэнні выкладання школьных прадметаў на беларускай мове.

"Без усяго гэтага перспектывы беларускай дзяржаўнасці выглядаюць вельмі няпэўна. Бо вядома, што галоўнай абаронцай межаў, нашай культуры і ідэнтычнасці, ёсць мова", — ўпэўнены ён.

Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас кажа, што нават калі б яму прапанавалі выступіць на Ўсебеларускім народным сходзе, ён усё роўна б не пагадзіўся.

"Выступаць у такіх мерапрыемствах — гэта значыць пацвярджаць іх легітымнасць, а ад самага пачатку па сваёй сутнасці гэта мерапрыемства з'яўляецца ўсеагульнай імітацыяй удзелу народу ў кіраванні дзяржавай. Таму выступаць на такім мерапрыемстве, я лічу, не трэба", — кажа ён.

Але, у прынцыпе, на такога кшталту мерапрыемствах трэба казаць шмат пра якія праблемы, лічыць Колас.

"На такога кшталту мерапрыемствах трэба казаць пра вырашэнне праблем, якія даўно стаяць перад нашай дзяржавай. Гэта нармалізацыя сітуацыі ў краіне, сапраўдны ўдзел грамадзтва ў вырашэнні ўсіх агульнанацыянальных праблемаў, справядлівыя выбары, дэмакратызацыя, рынкавыя рэформы. Карацей, усё тое, пра што мы ўжо даўно кажам. Але перад усім — гэта справядлівыя выбары. У першую чаргу — у беларускі парламент. А наагул — такія сходы варта было б праводзіць, але для таго, каб гэта быў сапраўды народны сход, дэлегаты на яго павінны таксама абірацца дэмакратычна, адкрыта і празрыста", — адзначае ён.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка падчас Усебеларускага народнага сходу абвясціў бы рэвалюцыю маёмасці і эканамічную свабоду.

"Я б сказаў: дарагія сябры, мы пакуль знаходзімся ў крызісным стане. Мы зараз жа павінны заняцца адборам самых разумных і таленавітых маладых людзей у наш урад. Нам патрэбна 100 новых чалавек у кіраўніцтва краіны, па 30 новых чалавек у рэгіёны, а займацца гэтым адборам павінны лепшыя навукоўцы і псіхолагі краіны.

Па-другое, у Беларусі павінна адбыцца рэвалюцыя маёмасці. Мы будзем стымуляваць і развіваць прыватную ўласнасць на ўласнай аснове. Ніякай прыватызацыі вялікіх прадпрыемстваў, мы проста павінны стаць на калені перад нашым народам і прасіць: сябры, рабіце свае прадпрыемства, мы адкрываем для вас усе магчымасці.

І апошняе: ў Беларусі трэба абвясціць эканамічную свабоду для ўсіх, каб мы былі краінай з самай высокай эканамічнай свабодай у Эўропе. У нас будзе свабодная краіна, і гарантам гэтай свабоды павінен стаць прэзідэнт", — кажа эканаміст.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук кажа, што такія парадныя мерапрыемствы як Усебеларускі народны сход ніколі і нідзе не вырашалі ніякіх праблем, таму сэнсу ў іх няма.

"Іх не трэба збіраць. Гэта ўсё прафанацыя. Трэба казаць, што краіна знаходзіцца ў сыстэмным крызісе. Нам неабходна карэнная мадэрнізацыя ўсёй краіны, сістэмныя рэформы ва ўсіх сферах жыцця", — падкрэслівае ён.

Але нават тыя ўдзельнікі сходу, хто разумее ўсё гэта, будуць маўчаць, лічыць Ярашук.

"Усе цудоўна разумеюць, што ніякага дачынення да сапраўднай дэмакратыі гэта не мае. Гэта ўсё дэкарацыі, гэта ўсё нагадвае кепскі спектакль кепскага рэжысёра. Насамрэч пакуль у нас такія мерапрыемствы будуць ладзіцца, то напэўна не выпадае разлічваць на тое, што нешта істотна ў краіне памяняецца — ні з пункту гледжання палітыкі, ні з пункту гледжання эканомікі, ні з пункту гледжання нацыянальных перспектыў. Мы будзем і далей цягнуць сваю сумную, савецкую гісторыю таталітарнай дзяржавы, дзе не можа быць месца для росквіту нацыі і годнага жыцця людзей", — кажа ён.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў казаў бы на Ўсебеларускім народным сходзе пра неабходнасць падтрымкі беларускай мовы і культуры.

"Я б звярнуў увагу на культуру, каб далі на культуру не менш за 2% бюджэтных сродкаў у год. Па-другое, звярнуў увагу на мову. Калі гэты сход не будзе на мове гаварыць, то нічым добрым гэта для нас не скончыцца. Культура і мова — гэта аснова любой цывілізацыі", — адзначыў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео