BE RU EN
rss facebook twitter

За дзень да суда прадпрымальніца скочыла з акна восьмага паверха

21.06.2016
За дзень да суда прадпрымальніца скочыла з акна восьмага паверха
Старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка выказвае меркаванне, што яе маглі давесці да самазабойства.

А 4 раніцы 21 чэрвеня 55-гадовая гомельская прадпрымальніца Таццяна Дубанава выскачыла з акна 8 паверха і разбілася насмерць. На наступны дзень прадпрымальніцу павінны былі судзіць.

«Два тыдні таму яна ехала гандляваць у Чачэрск. Па дарозе яе спыніла ДАІ, — пераказвае Анатоль Шумчанка. — Выявілася, што ў яе ў накладной не была пазначаная дата разгрузкі. Калі яна адразу ж упісала дату, ДАІ сказала, што іх гэта не хвалюе, і выклікала АБЭЗ. Тыя завезлі яе ў аддзяленне, прыехала падатковая, яе больш за тры гадзіны мучылі, складалі пратаколы. Натуральна, тавар увесь забралі, выклікалі ў падатковую. Потым яна паехала на гандаль у Буда-Кашалёў, каб „адбіваць“ штрафы, дваццаць сукенак везла. І як знарок прыйшлі дзве жанчыны, сфатаграфавалі яе пункт, і яе выклікалі ў падатковую — маўляў, якое права вы маеце гандляваць.

Пасля гэтага яна пачала ўсяго баяцца, стала казаць, што там купляла валюту, там збудавала кватэру, цяпер пра гэта пачнуць пытаць... Потым пачала падскокваць, калі праязджалі машыны. Апошнія дні з яе размоваў з сяброўкамі я так зразумеў, што яна ўсё для сябе вырашыла, развітвалася ўжо з імі.

Заўтра меў быць суд. У яе ўсе думкі былі толькі пра гэта. Казала, што вельмі баіцца таго, што з ёй зробяць, вельмі накруціла сябе. Казала, што з ёй вельмі нахабна размаўлялі ў падатковай: казалі, што дадуць ёй тое і тое... Усе ведалі, што была нармальным чалавекам, сумленным, заўсёды старалася нічога не парушаць. Яе давялі ўсімі гэтымі праверкамі, аблавамі. Гэта сто адсоткаў».

У час, на які прызначанае паседжанне па справе Дубанавай, сяброўкі прадпрымальніцы збіраюцца прынесці вянкі да будынка суда. Час і месца пахавання пакуль невядомае. Следчы камітэт прызначыў шэраг экспертызаў, праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе Радыё Свабода.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео