BE RU EN
rss facebook twitter

У канцы 2016 года ў Беларусі могуць павысіцца тарыфы на паслугі ЖКГ

21.06.2016
У канцы 2016 года ў Беларусі могуць павысіцца тарыфы на паслугі ЖКГ
sputnik.by
Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі распавёў пра спрэчныя моманты ў перамовах паміж уладамі Беларусі і Міжнародным валютным фондам.

З 21 чэрвеня ў нашай краіне пачынае працаваць чарговая Місія МВФ. Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць крэдыт у памеры каля 3 млрд долараў, але замежныя эксперты, адзначаючы пазітыўныя моманты, рэкамендуюць праводзіць маштабныя рэформы ў беларускай эканоміцы.

Па словах Зіноўскага, улады нашай краіны разлічваюць па выніках працы цяперашняй Місіі МВФ выйсці "на канкрэтнае абмеркаванне будучай праграмы". Ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў ёй, але ўраду трэба "паглядзець глыбей" на эканамічнае развіццё краіны, што ён і робіць з экспертамі фонду. А яны, як стала вядома, рэкамендуюць уладам Беларусі павысіць кошт камунальных паслуг. Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што гэта якраз адзін са спрэчных момантах у перамовах і беларускі бок спрабуе знайсці агульныя падыходы.

"Калі мы прымаем рашэнне па павышэнню тарыфаў ЖКГ, мы павінны вырашыць у гэтым плане, як мы будзем кампенсаваць узняцце такіх тарыфаў найбольш бедным слаям насельніцтва, — цытуе словы Зіноўскага БЕЛТА. — Безумоўна, гэта павінна быць увязана, і хатнія гаспадаркі не павінны пацярпець ад такога павышэння".

Міністр эканомікі нагадаў, што на цяперашні момант беларусы аплачваюць у сярэднім каля 40% сабекошту ўсіх паслуг ЖКГ. Да канца 2018-га плануецца давесці гэтую лічбу да 100%, пераважна за кошт зніжэння энергазатрат прадпрыемстваў і жыллёва-камунальных арганізацый. Зіноўскі не выключае, што ўжо ў канцы 2016 года пры зніжэнні затрат можа адбыцца невялікае павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пасля гэтага жыхары нашай краіны пачнуць аплачваць ужо 50% ад іх кошту, піша "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео