BE RU EN
rss facebook twitter

Дваіх анархістаў адпусцілі з-пад варты ў статусе падазраваных

17.06.2016
Дваіх анархістаў адпусцілі з-пад варты ў статусе падазраваных
Зараз яны знаходзяцца ў статусе падазраваных па справе, узбуджанай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу «Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў".

16 чэрвеня дваіх актывістаў анархісцкага руху адпусцілі з-пад варты пад абавязацельства аб яўцы, паведамляе ПЦ "Вясна".

Адзін з актывістаў, які прасіў не называць яго імя, распавёў, што яго затрымалі каля станцыі метро супрацоўнікі ГУБАЗа, апранутыя ў цывільную вопратку. Трое супрацоўнікаў, сярод якіх быў Ігар Луневіч, узялі актывіста пад рукі і папярэдзілі, каб ён не вырываўся і не крычаў. Аднак, затрыманы стаў прыцягваць увагу мінакоў гучнымі размовамі, пасля чаго яго пасадзілі ў машыну, дзе супрацоўнікі сталі пагражаць, што могуць знайсці ў яго наркотыкі. Адзін з супрацоўнікаў сказаў, каб іншыя нарэшце сказалі праўду актывісту пра прычыну затрымання - падазрэнне ва ўдзел у акцыі супраць БТ.

Пасля гэтага, супрацоўнікі ГУБАЗа прад'явілі ордэр на ператрус, усе разам паехалі на кватэру, дзе пражываў актывіст, і правялі ператрус. У актывіста была канфіскаваная розная літаратура, брашуры, супрацоўнікі шукалі цёмныя штаны, забралі некалькі пар абутку, чорную куртку для экспертызы. Па завяршэнні ператрусу, затрыманага адвезлі ў ГУБАЗ, дзе спрабавалі праводзіць гутаркі, а затым адвезлі ў Першамайскі РУУС. Суткі чалавек сядзеў у халоднай камеры РУУС без ежы, а пасля быў пераведзены ў ІЧУ, дзе ўтрымліваўся яшчэ двое сутак, пакуль не быў адпушчаны без прад'яўлення абвінавачванняў. За гэты час, да актывіста на гутарку прыходзіў супрацоўнік ГУБАЗа, які спрабаваў запалохваць і ціснуць псіхалагічна, каб атрымаць хоць якую-небудзь інфармацыю. Актыўна цікавіліся пра сувязь з Дзмітрыем Паліенку, які зараз знаходзіцца пад следствам. Таксама вазілі на допыты да следчага ў Першамайскае РУУС. Даваць паказанні, падпісваць паперы і здаваць генетычны матэрыял актывіст адмовіўся.

«Аднак, у мяне ўсё ж узялі ўзоры пазногцяў, па якіх, як аказалася, будуць праводзіць экспертызу адразу па дзвюх справах - акцыі супраць БТ і акцыі супраць міліцэйскага гвалту.

Цікава, што справа вядуць аж 5 ці 6 следчых, і я размаўляў з трыма з іх», - падзяліўся актывіст.

Таксама ён мяркуе, што ў бліжэйшы час могуць адбывацца затрыманні іншых людзей па гэтай справе.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Наста Лойка лічыць, што дзеянні актывістаў не парушалі грамадскі парадак, бо акцыя праходзіла раніцай, і не могуць кваліфікавацца па 339 артыкуле Крымінальнага кодэксу.

«Такая неадэкватная кваліфікацыя можа сведчыць, што ёсць асаблівая ўвага менавіта да такіх формаў актыўнасці і тых людзей, якія іх выкарыстоўваюць.

Мы можам вітаць вызваленне затрыманых актывістаў і спадзявацца, што больш ніхто не будзе затрыманы да заканчэння следства.

Аднак, тое, што актывістаў затрымліваў ГУБАЗ, а следства вядзе Першамайскі РУУС - відавочнае парушэнне, з чаго можна зрабіць выснову, што ГУБАЗ выступае як спецорган, які вядзе справы супраць анархістаў, сацыяльных актывістаў і антыфашыстаў, каб спыніць іх актыўнасць», - падкрэслівае праваабаронца.

Нагадаем, 9 чэрвеня анархісты закідалі лямпачкамі "прамога дзеяння" будынак "Белтэлерадыёкампаніі". Гэтай акцыяй яны выступілі "супраць прапаганды з боку дзяржавы, якая кожны дзень транслюецца з экранаў тэлевізараў, выліваецца на грамадства праз радыёпрыёмнікі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео