BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь палепшыла свой стан у Глабальным рэйтынгу міру

10.06.2016
Беларусь палепшыла свой стан у Глабальным рэйтынгу міру
Беларусь у Глабальным рэйтынгу міру заняла 106 месца з 163, падняўшыся на 14 пазіцыяў у параўнанні з мінулым годам.

Штогадовы рэйтынг быў апублікаваны арганізацыяй Vision of humanity 8 чэрвеня.

У Беларусі палепшыліся вынікі ў катэгорыях “Мілітарызацыя” і “Грамадства і бяспека”. Найгоршая сітуацыя, паводле аналітыкаў, у Беларусі захоўваецца ў катэгорыях “гвалт падчас дэманстрацыяў” і гвалт “з боку паліцыі і афіцэраў бяспекі”.

Аўтары даследвання ацэньваюць 163 краіны па 23 індыкатарах, сярод якіх — палітычная стабільнасць, захаванне правоў чалавека, узровень злачыннасці, становішча зняволеных, доступ грамадзян да зброі, адносіны з суседнімі дзяржавамі і іншыя.

“Найменш мірнымі” дзяржавамі ў рэйтынгу прызналі Сірыю, Ірак,Паўднёвы Судан, Афганістан, Самалі і Емен.

“Самымі мірнымі” краінамі ў рэйтынгу прызнаныя Ісландыя, Данія, Аўстрыя, Новая Зеландыя, Партугалія, Чэхія, Швейцарыя.

Сярод нашых суседзяў найбольш высокую пазіцыю ў рэйтынгу займае Польшча — 22 месца, Латвія — 32-ое, Літва — 37-ае.

Расія паднялася на адну пазіцыю і заняла 151 месца са 163.Украіна апусцілася на 156 месца, страціўшы шэсць пазіцыяў. Яна апынулася ў пяцёрцы краінаў, якія дэманструюць найгоршую дынаміку, разам з Еменам, Лівіяй,Турцыяй і Бахрэйнам.

Казахстан займае 75 месца, Грузія — 85-ае,Малдова — 65-ае, Эстонія — 36-ае, паведамляе "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео