BE RU EN
rss facebook twitter

Затрыманыя кіраўнік дэпартаменту судзейства федэрацыі футболу і трэнер "Смаргоні"

09.06.2016
Затрыманыя кіраўнік дэпартаменту судзейства федэрацыі футболу і трэнер "Смаргоні"
Андрэй Жукаў
Міліцыя пацвердзіла затрыманне кіраўніка дэпартаменту судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Андрэя Жукава.

Пра затрыманне паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкаму, піша Белсат.

Андрэя Жукава затрымалі ў ягоным працоўным кабінеце. У адносінах да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару).

На дадзены момант ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

«Затрыманне Жукава? Інкрымінуюць адзін эпізод. Разбіраемся», – так пракаментаваў сітуацыю старшыня АБФФ Сяргей Румас.

Таксама ўчора паведамлялася пра затрыманне галоўнага трэнера «Смаргоні» і былога гульца зборнай Беларусі Мікалая Рындзюка, а таксама суддзі Андрэя Сарокі. Крыху пазней стала вядома, што апошняга адпусцілі на волю. Ад каментароў наконт затрымання Сарока адмовіўся.

Інфармацыі наконт таго, ці звязаныя паміж сабой гэтыя затрыманні, пакуль няма.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео