BE RU EN
rss facebook twitter

Блогер Антон Матолька судзіцца з БТ за свае фота

09.06.2016
Блогер Антон Матолька судзіцца з БТ за свае фота
Адна з тых самых фатаграфій Антона Матолькі
У Вярхоўным судзе пачаўся працэс фатографа і блогера Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі.

Матолька лічыць, што БТ незаконна выкарыстала яго фотаздымкі, размешчаныя ў ЖЖ і на яго сайце, паведамляе Еўрарадыё.

9 чэрвеня праходзіць папярэдняе судовае пасяджэнне. На ім фатограф запатрабаваў ад БТ 20 мільёнаў рублёў кампенсацыі і 20 базавых велічыняў (4,2 млн) за выкарыстанне фатаздымкаў. Потым Матолька пагадзіўся на 1 рубель і прызнанне, што БТ парушыла аўтарскае права.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сакавіку 2015 года. Тады над Беларуссю назіралася палярнае ззянне. Матолька сфатаграфаваў незвычайную з'яву прыроды пад Заслаўем і выклаў здымкі на свой сайт і на свой акаунт у LiveJournal.

Работнікі тэлевізіі выкарысталі фотаздымкі для свайго сюжэту, не спытаўшы дазволу, не ўказаўшы ні аўтара, ні крыніцу.

Дарэчы, у адказ на скаргу Матолькі старшыня БТ Генадзь Давыдзька заявіў, што фота былі размешчаныя ў адкрытым доступе ў інтэрнэце, таму іх можна было браць без дазволу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео