BE RU EN
rss facebook twitter

Зміцер Дашкевіч: Будзем пікетаваць адкрыццё прарасійскага графіці

07.06.2016
Зміцер Дашкевіч: Будзем пікетаваць адкрыццё прарасійскага графіці
Маладафронтаўцы заклікаюць прыйсці на адкрыццё прапагандысцкага графіці пра “беларуска-расійскае сяброўства”.

Вялізны мурал на вуліцы Магілеўскай выклікаў абурэнне ў многіх мінчукоў. У інтэрнэце днямі з’явілася мноства фотакарыкатураў і нават петыцыя з заклікам зафарбаваць выяву.

«Мы мусім адарвацца ад канап і нейк адрэагаваць на прарасійскія акцыі, – заявіў «Радыё Рацыя» палітык Зміцер Дашкевіч. – Для мяне, напрыклад, дзіка як нашыя ўлады могуць замалёўваць графіці з Быкавым, саджаць у турму за графіці “Беларусь мая – будзь беларускай”, і ў той жа момант арганізоўваць нейкія ідэалагічна вывераныя малюнкі на будынках. Таму што на сённяшні дзень выказваць ва ўсе бакі сваё сяброўства з Масквой, гэта тое ж самае, як, напрыклад, у 39-м – 43-м годзе выказваць сваё сяброўства з Берлінам».

«Чамусьці ў нас не з’явіліся графіці пра сяброўства з Кіевам ці Варшавай», – дадае Дашкевіч.

Адкрыццё выявы мае адбыцца 8-га чэрвеня а 17-й гадзіне.

Маладафронтаўцы плануюць прыйсці на імпрэзу з плакатамі “Расія – гэта вайна”, “Не вайне” ды іншымі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео