BE RU EN
rss facebook twitter

Магілёўскае ўпраўленне гандлю не прызнае Крым расійскай тэрыторыяй

31.05.2016
Магілёўскае ўпраўленне гандлю не прызнае Крым расійскай тэрыторыяй
У Магілёве чыноўнікі не рэкамендуюць прадаваць карты і глобусы, на якіх прыналежнасць Крыма адрозніваецца ад прызнанай сусветнай супольнасцю.

У канцы сакавіка першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) жыхар Магілёва Ігар Барысаў накіраваў скаргу ва ўпраўленне гандлю і паслуг, а таксама ва ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, у якой запатрабаваў выключыць з продажу ў Цэнтральным універмагу глобусы з межамі дзяржаў, не прызнанымі Рэспублікай Беларусь.

На глобусах Крым быў пазначаны як расійская тэрыторыя. Па сцвярджэнні палітыка, Беларусь прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і афіцыйна не прызнае анексію Крыма Расіяй, на што, паводле яго слоў, неаднаразова звяртаў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"27 сакавіка 2014 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 68/262 (мае рэкамендацыйны характар), якая падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і якая не прызнае змяненняў статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і г. Севастопаля па выніках праведзенага 16 сакавіка 2016 года агульнакрымскага рэферэндуму”, — гаворыцца ў адказе намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяны Абрамовіч, накіраваным 25 мая Ігару Барысаву.

Чыноўніца таксама паведамляе, што на падставе ліста ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама суб’ектам гандлю Магілёва даведзены рэкамендацыі пазбягаць продажу палітычных карт і глобусаў, на якіх тэрытарыяльная прыналежнасць Крыма адрозніваецца ад прызнанай сусветнай супольнасцю.

Раней Магілёўскае ўпраўленне ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама ў адказе Барысаву заявіла, што пытанні знешняй палітыкі не адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення. Заяўніку было рэкамендавана звярнуцца ў МЗС. Глобусы з указаннем Крыма як тэрыторыі Расіі акрамя Цэнтральнага ўнівермага ў Магілёве прадаваліся ў гіпермаркеце „Гіпа”, дзе ў жніўні 2013 года можна было купіць і школьныя сшыткі з тэкстам гімна Расійскай Федэрацыі. Тады Барысаў звяртаўся да гарадскіх уладаў з пытаннем, чаму дзеці ў Магілёве выхоўваюцца „у традыцыях расейскай дзяржаўнасці, а не ў рамках беларускай дзяржаўнасці і культуры”. У хуткім часе гэтыя сшыткі зніклі з продажу ў гіпермаркеце, паведамляе БелаПАН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео