BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь будзе змагацца за права правядзення ЧС па хакеі 2021, 2022 ці 2023 года

31.05.2016
Беларусь будзе змагацца за права правядзення ЧС па хакеі 2021, 2022 ці 2023 года
Федэрацыя хакея Беларусі мае намер прывезці ў краіну чарговы чэмпіянат свету ў вышэйшым дывізіёне, заявіў яе кіраўнік Ігар Рачкоўскі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі ФХБ 31 мая ў Мінску.

«Наша задача — вярнуць чэмпіянат свету ў Беларусь», — заявіў Рачкоўскі.

Паводле яго слоў, вялікай падмогай у гэтым плане стала абранне прадстаўніка Беларусі Сяргея Ганчарова ў склад савета Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

Выбары ў савет ІІХФ прайшлі ў Маскве ў сярэдзіне мая. Наяўны склад (прэзідэнт, тры віцэ-прэзідэнты і дзевяць членаў) абраны на чатыры гады.

Ганчароў, якому ў верасні споўніцца 33 гады, стаў самым маладым членам савета ІІХФ за ўсю яго гісторыю.

31 мая справаздачна-выбарная канферэнцыя зацвердзіла прызначэнне Ганчарова на пасаду намесніка старшыні Федэрацыі хакея Беларусі.

«Маё абранне ў савет ІІХФ — дэманстрацыя таго, што ў сусветным хакеі да Беларусі ставяцца з павагай, — адзначыў Ганчароў. — Балатавацца ў склад савета ІІХФ я планаваў праз чатыры гады, але Ігар Анатольевіч (Рачкоўскі) настаяў, каб рабіў гэта ўжо ў Маскве. У выніку ўсё склалася ўдала. Магчыма, гэта дзякуючы таму, што мы працавалі з іншымі федэрацыямі наўпрост і на працягу ўжо многіх гадоў выбудоўвалі з імі даверныя адносіны».

Што да заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету, то, паводле слоў новаабранага намесніка старшыні ФХБ, Беларусь будзе прэтэндаваць на турнір 2021, 2022 ці 2023 года.

«Мы працуем па трох чэмпіянатах. Будзем дзейнічаць паводле сітуацыі. Найбольш рэальным на сённяшні дзень выглядае 2022 год. У 2021-м прэтэндуе Фінляндыя. Яе будзе цяжка абыйсці. Плюс 2022 год — гэта год Алімпіяды. У такія гады, як правіла, ІІХФ аддае чэмпіянаты свету краінам, якія не ўваходзяць у «вялікую шасцёрку» сусветнага хакея», — адзначыў Ганчароў у інтэрв'ю БелаПАН.

Бюджэт магчымага чэмпіянату свету ў Беларусі пакуль не вызначаны нават арыенціровачна. Зараз вядзецца праца над афіцыйнай заяўкай, якая будзе пададзеная ў ІІХФ.

«Калі казаць пра грошы, то лічу вельмі важным вось які момант. Калі на падрыхтоўку да ЧС-2014 Беларусь выдаткавала сур'ёзныя сродкі на будаўніцтва арэн (паводле неафіцыйнай інфармацыі, «Мінск-Арэна» каштавала 350 млн даляраў, «Чыжоўка-Арэна» — 150 млн) і інфраструктуру, то цяпер гэта ўсё ў нас ёсць. Гэта значыць атрыманне чэмпіянату свету зараз выглядае значна больш выгадным з пункта гледжання прыбытку. Ну і не варта забываць, што гэта вельмі сур'ёзны іміджавы аспект», — заўважыў Ганчароў.

Нагадаем, Ганчароў ужо працаваў у ФХБ у якасці генеральнага сакратара, калі арганізацыю ўзначальваў Уладзімір Навумаў. Былы кіраўнік МУС і федэрацыі неаднаразова падкрэсліваў, што Ганчароў адыграў вельмі важную ролю ў тым, што чэмпіянат свету 2014 года прайшоў у Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео