BE RU EN
rss facebook twitter

Шэф-рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Дынько запрасілі ў "Клуб рэдактараў" на БТ

30.05.2016
Шэф-рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Дынько запрасілі ў "Клуб рэдактараў" на БТ
Павел Якубовіч і Андрэй Дынько падчас праграмы.
Запіс праграмы адбыўся ў пятніцу, у эфір яна трапіла ў нядзелю.

Андрэй Дынько быў адзіным з рэдактараў недзяржаўных СМІ на праграме. Яму давялося весці дыскусію з кіраўнікамі Белдзяржтэлерадыёкампаніі, агенцтва БелТА, «СБ. Беларусь сегодня» і «Звязды».

Удзельнікі праграмы абмяркоўвалі справу Надзеі Саўчанка, будучыя парламенцкія выбары ў Беларусі, пытанні беларускай незалежнасці, скандалу вакол "Гавары праўду" і Таццяны Караткевіч. Вядучы праграмы Генадзь Давыдзька, каментуючы фота беларускіх апазіцыянераў, якія гуляюць у настольны футбол, прапанаваў тэрмін "настольная апазіцыя".

"Гэта абразлівая назва, — сказаў Дынько. — Вельмі важна, каб дзяржаўныя структуры... адыйшлі ад спробаў прынізіць, разграміць. Не трэба граміць". З гэтым Давыдзька мусіў пагадзіцца, адзначае "Еўрарадыё".

Таксама шэф-рэдактар "Нашай Нівы" аспрэчыў, што ў Беларусі пашыраецца русафобія. Нельга пра такое гаварыць, тым больш вам на дзяржаўным тэлеканале, гэта чорнасоценцы так кажуць, адзначыў Андрэй Дынько. Яго падтрымаў галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч.

Таксама Дынько выказаўся пра прапаганду. Паводле яго слоў, яна "заўсёды прайгравала", а ў інтэрнэт-эпоху "яна абсалютна прайграе". Напрыканцы праграмы ён прапанаваў зрабіць тэлеканал для дзяцей на беларускай мове.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео