BE RU EN
rss facebook twitter

30-гадовы беларус рыхтуе снайпераў для «ЛНР» і «ДНР»

30.05.2016
30-гадовы беларус рыхтуе снайпераў для «ЛНР» і «ДНР»
В Украине
gur.mil.gov.ua
Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны рассакрэціла звесткі пра двух інструктараў, якія рыхтуюць снайпераў для так званай «Наваросіі».

Адным з іх аказаўся беларус – 30-гадовы Аляксандр Сцяцко, піша "Наша Ніва".

«Снайпераў на Данбасе рыхтуе камандзір групы радыёсувязі роты спецпрызначэння, старэйшы лейтэнант Аляксандр Аляксандравіч Сцяцко, ураджэнец Асіповіч Магілёўскай вобласці, выпускнік Навачаркаскага вышэйшага вайсковага каманднага вучылішча сувязі. Месцам яго пражывання значыцца Адзінцоўскі раён Маскоўскай вобласці», — адзначаецца ў паведамленні ГУР Украіны.

Таксама публічнымі сталі звесткі пра іншага афіцэра, ураджэнца Крыма Мікалая Рашацілава. Абодва яны адносяцца да 45-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ Расіі.

Агулам, па звестках украінскіх разведчыкаў, афіцэры 45-ай брыгады падрыхтавалі больш за 100 снайпераў, дыверсантаў і спецыялістаў радыёсувязі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Камандзірам 45-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ПДВ Расіі з’яўляецца Вадзім Панькоў, які ў свой час праходзіў службу ва Узброеных сілах Украіны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео