BE RU EN
rss facebook twitter

На Лютэранскіх могілках у Мінску аднавілі будаўнічыя працы

28.05.2016
На Лютэранскіх могілках у Мінску аднавілі будаўнічыя працы
Фота: Naviny.by
Але цяпер побач з будаўнікамі дзяжураць супрацоўнікі спецкамбіната. Яны збіраюць знойдзеныя косткі ў белыя пакеты і адвозяць на часовае захаванне ў крэматорый.

Старшыня грамадскага аб’яднання “Гісторыка” Павел Іваніцкі ў размове з «Радыё Рацыя» называе гэта кампрамісам, бо першапачаткова парэшткі з нямецкіх могілак вывозіліся проста на гарадскую звалку:

– Па-добраму, па-чалавечы, годна трэба было праводзіць раскопкі і эксгумацыю. Але час ідзе, праца стаіць, і ўлады вырашылі дзейнічаць менавіта такім чынам: усе косткі, якія знаходзяцца, супрацоўнікі спецкамбіната падбіраюць. І ёсць вялікая верагоднасць, што гэта толькі частка ўсіх парэшткаў.

Таксама стала вядома, што ў апошнія дзесяцігоддзі свайго існавання Лютэранскія могілкі страцілі сваю вузкаканфесійную прыналежнасць. На перыферыі ўтварыўся праваслаўны сектар. Менавіта там, дзе зараз будуюць дарогу. Калі лютэране ўжо абурыліся стаўленнем да чалавечых парэшткаў, то праваслаўныя вернікі пакуль маўчаць. Павел Іваніцкі апісвае сённяшнія знаходкі:

– Знайшлі нават не помнік, а хутчэй слуп. Магчыма, гэта частка агароджы, на якой быў высечаны праваслаўны крыж. Больш за тое, сёння мы нават знайшлі адзін нагробак, на якім змешчаны надпіс па-расейску, датаваны 30-мі гадамі ХХ стагоддзя.

Нагадаем, што Лютэранскія могілкі, што ўзніклі ў Менску ў ХІХ стагоддзі, былі знішчаны ў 70-ых гадах. На іх месцы стварылі сквер. Цяпер жа за кошт прыкладна пятай часткі былога нямецкага пагоста ўлады вырашылі пашырыць вуліцу Карла Лібкнехта. “Гісторыка” ўжо падала на гэты конт скаргі ў пракуратуру і Следчы камітэт, збіраецца на прыём да старшыні Менгарвыканкама.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео