BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксей Ластоўскі: У Беларусі няма гістарычнай палітыкі і “мяккай беларусізацыі”

25.05.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Аляксей Ластоўскі: У Беларусі няма гістарычнай палітыкі і “мяккай беларусізацыі”
Выказванні Аляксандра Лукашэнкі – невычэрпная крыніца для даследванняў рознага кшталту.

Вось і сацыёлаг Аляксей Ластоўскі, адзін з арганізатараў V Міжнароднай канферэнцыі “Нацыя падчас крызісу”, туды ж: натхніўся на вывучэнне тэмы гістарычнай і нацыянальнай палітыкі на дзяржаўным узроўні і зрабіў шмат цікавых, а часам неадназначных і, як сам прызнаўся, правакацыйных высноў.

Для пачатку, як мае быць, працытаваў словы кіраўніка дзяржавы падчас паслання парламенту наконт таго, “што ў нас тут ледзь не мяккая беларусізацыя”. У вуснах Аляксандра Лукашэнкі паняцце “мяккай беларусізацыі” мела негатыўную афарбоўку. Як зазначыў Аляксей Ластоўскі, гэтае азначэнне увяла ў зварот пракрамлёўская інфармацыйная агенцыя “Рэгнум”. З лёгкага пяра яе журналістаў пад гэтым сталі разумець праблему ледзь не прыцяснення рускага народа і амаль што пераўтварэнне нашага дзяржаўнага ладу ў этнакратыю.

– Беларусізацыя разглядаецца як гвалтоўная і навязаная з’ява, якая не адпавядае інтарэсам Расіі. Яна выглядае як парушэнне саюзніцкіх дачыненняў Беларусі і Расіі і разбурае сутнасць гістарычных дамоўленасцяў і абавязкаў, якія склаліся ў нашай краіны перад суседняй. Натуральна, што беларусізацыя парушае правы рускіх, якія жывуць у Беларусі, – тлумачыць сацыёлаг.

Пры гэтым, адзначае ён, расійскія журналісты пазбягаюць словазлучэння “руская меншасць”, аддаючы перавагу назову “руская супольнасць”. Беларускія ўлады абвінавачваюць у памкненні да пагаршэння стасункаў з Расіяй праз выкарыстанне гістарычных падзей і эпох (напрыклад, перыяд ВКЛ) і асоб (князь Альгерд, Тадэвуш Касцюшка). Больш за тое, у “мяккай беларусізацыі” пракрамлёўскія прапагандысты ўбачылі “канспіралагічны характар рэформаў, замоўленых Захадам”.

– Але мем, запушчаны ў расійскай інфармацыйнай прасторы, адаптуецца беларускімі аналітыкамі. Яны пачынаюць выкарыстоўваць яго для апісання таго, што адбываецца ў Беларусі, але з іншай, пазітыўнай семантыкай. Такім чынам “мяккая беларусізацыя” ўключаецца ў лік трэндаў апошніх гадоў нараўне з лібералізацыяй, – заўважае Аояксей Ластоўскі.  

Даследчык паспрабаваў разабрацца, на чым грунтуюцца сведчанні пра “мяккую беларусізацыю” з пункту гледжання гістарычнай палітыкі. Па яго словах, такіх “кейсаў” вельмі мала і яны маюць сумнеўную вартасць. Напрыклад, рэзанансны выпадак усталявання помніка ўжо згаданаму князю Альгерду ў Віцебску (нагадаем, князь тройчы хадзіў на Маскву).

– Але калі ўважліва прыгледзецца да таго, што там адбывалася, можна заўважыць, што віцебскія ўлады распрацавалі праект усталявання помнікаў, якіх было некалькі: помнік Альгерду, Аляксандру Неўскаму і княгіні Вользе. Праект быў накіраваны ў Інстытут гісторыі, і гісторыкі “зарубілі” два помнікі і сказалі, што трэба ставіць помнік Альгерду. Тады ўлады вырашылі спачатку ўсталяваць ухвалены гісторыкамі праект, а пасля ставіць астатнія помнікі. І цяпер у Віцебску збіраюцца грошы на помнік Аляксандру Неўскаму, – звяртае ўвагу даследчык.

На яго думку, гэта сведчыць пра адсутнасць “імкненняў стварыць нейкую манаполію на беларусізацыю культурнай прасторы Віцебска”. Хутчэй тут прасочваецца вышморгванне аднаго факта.

У якасці другога прыкладу Аляксей Ластоўскі назваў тое, што ў Беларусі адмаўляюцца прызнаць “айчыннай” вайну 1812 года. Ну і, вядома, нельга абмінуць юбілей паўстання 1863 – 1864 гадоў. Выхад маркі з Кастусём Каліноўскім, прысвечаную паўстанню выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы палітолагі трактуюць як мэтаскіраваную дзяржаўную палітыку падтрымкі нацыянальнай культуры, пры гэтым не беручы пад увагу забарону многіх мерапрыемстваў, звязаных з тым жа юбілеем паўстання. Аляксей Ластоўскі параўнаў святкаванне ў 2014 годзе са святкаваннем у 1963-м пры камуністах і заявіў, што, па сутнасці, гэтая падзея была “стаптаная” дзяржавай.

– Усё гэта прыводзіць мяне да пытання: ці можна казаць агулам, што ў Беларусі ёсць нейкая гістарычная палітыка? Чамусьці лічыцца, што дзяржава ведае, што робіць у міждзяржаўных дачыненнях, у эканоміцы, у сферы культурнай і гістарычнай палітыкі. Гэта азначае, што ёсць нейкае ўяўленне, ёсць стратэгія, якая паспяхова рэалізуецца. Але калі прыгледзецца да таго, што адбываецца ў сферы гісторыі, больш адэкватна будзе сказаць, што ў Беларусі няма гістарычнай палітыкі. Дзяржава не ведае, што рабіць з гісторыяй і папросту нічога не робіць.

Але тут ёсць выключэнне, калі, напрыклад, надыходзіць нейкі юбілей, і да яго трэба нешта рыхтаваць. Аднак свядомай беларусізацыі на ўзроўні дзяржавы няма, лічыць Аляксей Ластоўскі. Пры гэтым ён адзначае нацыяналізацыю гістарычнай свядомасці. Прыходзяць новыя пакаленні, якія выраслі ў Рэспубліцы Беларусь і па-іншаму ставяцца да сваёй гісторыі. Праўда, пакуль гэта адбываецца на ўзроўні масавай свядомасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео