BE RU EN
rss facebook twitter

Аб’яўлены конкурс на ідэю мемарэалізацыі Курапатаў

19.05.2016
Аб’яўлены конкурс на ідэю мемарэалізацыі Курапатаў
Аб’яўлены конкурс на лепшую ідэю мемарэалізацыі Курапатаў.

Зацверджаны склад аргкамітэту і журы адкрытага грамадскага конкурсу на лепшую ідэю мемарэалізацыі Курапатаў, а такасама на найлепшы мастацкі твор па курапцкай тэматыцы. Як вядома, урочышча Курапаты пад Менскам з’яўляюцца месцам расстрэлаў і пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Журы ўзначаліў мастак Аляксей Марачкін. У журы і аргкамітэт увайшлі вядомыя прадстаўнікі беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі. Намеснікамі старшыні журы абраныя акадэмік Радзім Гарэцкі і паэт Анатоль Вярцінскі.

"Зараз нашая задача распаўсюдзіць умовы конкурса сярод патэнцыйных удзельнікаў. Гэта значыць, сярод насельніцтва Беларусі, сярод грамадзянаў Беларусі. У першую чаргу, сярод навучэнцаў і студэнтаў мастацкіх школ, коледжаў і ВНУ. Вось гэта зараз самая галоўная задача – каб ідэя конкурса пайшла ў народ", - адзначыў старшыня аргкамітэту грамадскі дзеяч і журналіст Марат Гаравы.

Па яго  словах, праца над праектамі мемарэалізацыі Курапатаў ужо ідзе. Хаця імёны творцаў, якія працуюць над праектамі, называць яшчэ рана. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў лістападзе гэтага году на другой дакументальна-мастацкай выставе "Праўда пра Курапаты: Факты. Дакументы. Сведчанні”, паведамляе "Радыё Рацыя".

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео