BE RU EN
rss facebook twitter

Томаш Блашчак: Пытанне “рускага свету” да Польшчы не адносіцца

17.05.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Томаш Блашчак: Пытанне “рускага свету” да Польшчы не адносіцца
Польскі гісторык распавёў, як адбываўся працэс дэкамунізацыі ў нашай заходняй суседцы і што стала штуршком для яго паскарэння ў апошнія гады.

Сенат Польшчы 29 красавіка прыняў без паправак закон аб змене назваў вуліц, плошчаў і іншых аб'ектаў, звязаных з камунізмам або іншым таталітарным ладам. Пасля таго, як закон уступіць у сілу, у органаў мясцовага самакіравання будзе год на ўвасабленне яго ў жыццё. Закон прадугледжвае, што змены назваў не паўплываюць на сапраўднасць дакументаў, у якіх утрымліваюцца такія назвы. Гэта азначае, што жыхарам не трэба будзе мяняць пашпарты або іншыя дакументы са старым адрасам, пакуль не скончыцца тэрмін дзеяння дакумента.

– Гэта канкрэтна палітыка партыі “Права і справядлівасць”, якая гаворыць пра дэкамунізацыю ад канца 1990 – пачатку 2000 гадоў. І цяпер, паколькі ім удалося дайсці да ўлады, яны гэта рэалізуюць. І прычына таго, што закон быў падпісаны толькі цяпер, у тым, што “Права і справядлівасць” мае ўвесь кантроль. Падзеі ва Украіне не моцна паўплывалі на гэта. Я думаю, што пытанне “рускага свету” да Польшчы не адносіцца зусім, – заявіў у каментары Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” доктар гісторыі Універсітэту Вітаўта Вялікага Томаш Блашчак.

Падчас V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Нацыя падчас крызісу”, арганізаванай Інстытутам “Палітычная сфера”, навуковец распавёў пра дэкамунізацыю публічнай прасторы ў Польшчы з пункту гледжання тапанімікі гарадоў.

Пасля 1989 года адным з выклікаў, перад якімі стаяла польская дзяржава, стала пераўтварэнне публічнай прасторы, асэнсаванне сімволікі, звязанай з мінулым камуністычным рэжымам.  Першымі “ахвярамі” зменаў сталі помнікі Леніну і Дзяржынскаму, затым пачалося перайменаванне вуліц. Напрыканцы 1989 года Польская Народная Рэспубліка была перайменаваная ў Рэспубліку Польшча. Наступіў час масавага змянення тапанімікі гарадоў, да 1993 года перайменавалі 30% аб’ектаў. А пасля інтэнсіўнасць перайменаванняў стала спадаць.

Томаш Блашчак адзначае, што галоўнымі ініцыятарамі зменаў у той час былі жыхары. Аднак не ўсё было так проста: грамадства непакоіла тое, што перайменаванні маглі стаць вельмі затратнымі. Менавіта  гэты аргумент найчасцей выкарыстоўвалі праціўнікі зменаў. Частка з іх проста прызвычаілася да старых назоваў, не зважаючы на іх змест, і не хацела нічога мяняць. Хаця і з працэсу дэкамунізацыі часам удавалася атрымаць матэрыяльны прыбытак. Напрыклад, самы вялікі ў Польшчы помнік Леніну з Новай Гуты быў прададзены ў Швецыю.

У тым ліку з гэтай прычыны, дзе магчыма, ужываецца практыка захавання старых назваў, але ім надаецца новы змест. Напрыклад, вуліцу 22 Ліпеня дэпутаты прапанавалі называць не ў гонар Польскага камітэту нацыянальнага вызвалення, створанага ў 1944 годзе ў Маскве, а ў гонар канстытуцыі Варшаўскага княства, зацверджанай Напалеонам у 1807 годзе.

 – Паводле даследванняў, у першае 10-годдзе найчасцей змянялі назвы вуліц Дзяржынскага, на сённяшні дзень такая вуліца ёсць толькі аднна; на другім месцы – Берута, апошняя вуліца з яго іменем знікла з мапаў у 2015 годзе. Трэцяе месца ў статыстыцы займаў генерал Свярчэўскі, імя якога пакуль застаецца ў назвах 82 вуліц. Засталося таксама 12 вуліц Чырвонай Арміі, – распавёў Томаш Блашчак.

Спробы рэгуляваць дэкамунізацыю на дзяржаўным узроўні пачаліся з партыі “Права і справядлівасць”, яны былі ўключаны ў яе праграму ў 2005 годзе. Апроч люстрацыі ў ёй была пастаўлена задача захавання гістарычнай памяці. З’явіліся тры праекты закона аб дэкамунізацыі. Першы, аб выдаленні камуністычных сімвалаў з грамадскага жыцця ў Польшчы, быў вынесены ў сейм напрыканцы 2007 года. Ён прадугледжваў не толькі змену назваў, але і ўзнагарод, ордэнаў і іншых знакаў пашаны. Праца сейму па гэтым пытанні была запланавана на жнівень 2007 года, аднак як раз у гэты час яго апарат быў распушчаны. 

– Парадаксальным чынам адсутнасць заканадаўчай дыскусіі выклікала абвастрэнне ў грамадстве, правыя абвінавацілі астатнія ў знаходжанні ў посткамунізме, – гаворыць гісторык.

Той жа самы праект другі раз быў вынесены ў сейм у 2011 годзе, але быў замарожаны, і да працы над ім вярнуліся толькі ў 2014 годзе. Аднак яна зноў не была завершаная. Але адначасова з’явіўся сенацкі праект закону аб забароне прапаганды камунізму праз назвы будынкаў, аб’ектаў, месцаў грамадскага карыстання. 1 красавіка Сейм Польшчы прыняў закон, паводле якога ў 2017 годзе з польскай грамадскай прасторы знікнуць назвы, звязаныя з камунізмам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео